Бен Будар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бен Будар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1928(1928-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 2011(2011-10-27) (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Жонка Marka Budarjowa[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, перакладчык
Мова твораў верхнялужыцкая
Узнагароды

Бен Будар (в.-луж.: Ben Budar, 28 кастрычніка 1928, вёска Кослаў, Лужыца, Германія27 кастрычніка 2011, Хросчыцы, Лужыца, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, перакладчык і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1928 года ў сербалужыцкай сялянскай сям'і ў вёсцы Кослаў. У 1939 годзе скончыў народную школу ў вёсцы Рожэнцэ, пасля чаго навучаўся да 1944 года ў гімназіях у Вюрцбурга і Дрэздэна. У 1944-1945 гадах ваяваў у атрадах Фольксштурма. З 1946 па 1951 год працягнуў навучанне ў розных гімназіях. Экзамен на сярэднюю адукацыю здаў у Вышэйшай сербалужыцкай школе ў Будзішыне. У 1951 годзе паступіў на журналісцкі факультэт універсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу, які скончыў у 1954 годзе. З 1954 па 1958 год быў рэдактарам сербалужыцкай газеты «Nowa doba» і сербалужыцкай рэдакцыі на мясцовым радыё. З 1958 па 1976 год працаваў лектарам у сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». З 1976 года па 1981 год быў кіраўніком Сербалужыцкага народнага ансамбля «Wjelbik» у Будзішыне. З 1981 года па 1990 год працаваў у рэдакцыі часопіса «Rozhlad».

Калі быў на пенсіі, з 1990 года па снежань 2006 года вёў у газеце «Serbske Nowiny» калонку «Swět a cyrkej» (Свет і царква), якая выходзіла кожны аўторак.

Памёр 27 кастрычніка 2011 года ў Кроствіцы. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся перакладамі з чэшскай і польскай моваў.

Проза
  • Rebel Jan Čuška, 1955;
  • Mokrowčenjo, 1956;
  • Jenseits von Oder und Neiße, 1962;
  • Łużyce, Drezno, Miśnia, Sakska Szwajcaria, Góry Żytawskie, Spreewald, Wydawnictwo Ślask, Katowice, даведнік, 1975;
  • Ja, kocor Stani, 1983;
  • Ja, kocoŭr Standa, 1987;
  • Ja, kocúr Stanislav, 1989.
Драматургія
  • Jan Čuška;
  • Chodojta;
  • Hronow;
  • Hribowčenjo.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]