Rozhlad

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Rozhlad
Rozhlad1.jpg
Мова: верхнялужыцкая і ніжнелужыцкая
Краіна:
Выдавец: Домавіна (выдавецтва)
Гісторыя выдання: 1950
Вэб-сайт: rozhlad.de

Rozhlad, поўная назва Rozhlad — Serbski kulturny časopis (Агляд — сербскі культурны часопіс) — грамадска-культурны і літаратурны лужыцкі часопіс, які выдаецца ў Германіі. Выходзіць на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На старонках часопіса друкуюцца публіцыстычныя артыкулы, якія тычацца гістарычных і бягучых культурных і палітычных пытанняў грамадскага жыцця лужыцкага народа. Часопіс публікуе паэтычныя творы, эсэ, інтэрв'ю і рэцэнзіі.

Часопіс стаў выходзіць з 1950 года. Выданне стала прамым пераемнікам культурных часопісаў «Łužičan» (1860—1881) і «Łužica» (1882—1937). Першым рэдактарам да 1952 года быў лужыцкі пісьменнік Ота Вічаз. У пачатковы перыяд выдання часопіс быў органам лужыцкай грамадска-культурнай арганізацыі Домавіна.У рэдакцыйную калегію гэтага перыяда ўваходзілі вядомыя лужыцкія пісьменнікі Юрый Брэзан і Фрыда Метшк. З моманта свайго заснавання да 1980 года часопіс прытрымліваўся сацыялістычнага кірунку. У 1950 годзе ў часопісе быў апублікаваны артыкул лужыцкага грамадскага дзеяча Яна Шолты «Naš wulki přećel — Wilhelm Pieck» («Наш вялікі сябар — Вільгельм Пік»), які стаў вызначаючым для сацыялістычнага кірунка выдання. Пасля часопіс стаў друкаваным органам грамадскай арганізацыі «Сербалужыцка-рускага сяброўства».

З моманта свайго ўзнікнення у 1950 годзе выданне захавала сваю перыядычнасць срокам двойчы ў месяц. У наш час часопіс друкуецца ў тыпаграфіі Домавіны «Domowina-Verlag». У 2004 годзе тыраж выдання быў 610 экзэмпляраў — гэта колькасць ахоплівае каля 5 % лужыцкіх гаспадарак[1]. У 2005 годзе выданне згадвалась у дакладзе германскага Міністэрства ўнутраных спраў ў якасці прыклада па рэалізацыі еўрапейскай Канвенцыі па абароне нацыянальных меньшасцяў[1]. У сувязі з рэдакцыйнымі матэрыяльнымі праблемамі тыраж часопіса паступова памяньшаецца і сярод лужыцкага насельніцтва арганізуюцца розныя акцыі з заклікамі падтрымаць выданне часопіса[2].

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Second Report submitted by the Federal Republic of Germany under Article 25, paragraph 2, of the Council of Europe’s Framework Convention for the Protection of National Minorities (Abgerufen am 13. April 2005) — Annexes: Printmedien des sorbischen Volkes, Seite 19
  2. Aufruf zur Solidarität (Version vom 29. September 2007 im Internet Archive)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 158, ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]