Берта Валерыус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берта Валерыус
Род дзейнасці фатографка, мастачка
Дата нараджэння 21 студзеня 1824(1824-01-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1895(1895-03-24)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johan David Valerius[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўрора Валерыя Альберціна Валерыус (шведск.: Aurora Valeria Albertina Valerius), таксама вядомая як Берта (шведск.: Bertha, 21 студзеня 1824 — 24 сакавіка 1895) — шведская мастачка і фатограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і канцлера Ёхана Давіда Валерыуса, члена Шведскай акадэміі, і Крысціны Аўроры Інгель. Яе сястрой была спявачка і мастачка баранэса Адэлаіда Леўхусен.

З 1849 года вучылася ў Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў Швецыі і атрымала стыпендыю для навучання ў Дзюсельдорфе, Дрэздэне і Парыжы. Пасля свайго вяртання пачалакар’еру ў якасці мастака-партрэтыста. У 1853 і 1856 гадах яна ўдзельнічала ў выставах у Акадэміі мастацтваў. Пазней яна атрымала магчымасць суправаджаць сваю сястру Адэлаіду Леўхусен і оперную спявачку Крысціну Нільсан у Парыж, выступаючы ў якасці яе кампаньёнкі. Падчас свайго другога знаходжання ў Парыжы яна зацікавілася фатаграфіяй і, вярнуўшыся ў 1862 годзе на радзіму, адкрыла ўласную студыю ў Стакгольме. Неўзабаве яна стала адным з самых вядомых фатографаў Стакгольма.

У 1864 годзе яна была прызначаная афіцыйным партрэтыстам пры каралеўскім двары Швецыі і прыгатавала 120 візітных картак для каралеўскай сям’і. На выставе ў Кунгстрэдгордэне ў 1866 годзе яна была ўзнагароджана ганаровым дыпломам. З 1868 па 1872 год яе студыя знаходзілася ў гатэлі дэ ла Круа ў Нормальме. Прыкладна ў 1880 годзе яна адышла ад яе і прысвяціла сябе партрэтнага жывапісу. Студыю прыняла на сябе яе калега, фатограф Сельма Якабсан, якая таксама была прызначаная каралеўскім фатографам у 1899 годзе.

Берта Валерыус прымала ўдзел у шматлікіх дабрачынных справах і, хоць і не была багатай, ахвяравала больш 150 000 шведскіх крон.

Яе творы захоўваюцца ў Каралеўскай акадэміі, бібліятэцы Упсальскага ўніверсітэта, Шведскай каралеўскай акадэміі навук і музеі Лінчэпінга.

Зноскі

  1. а б в г Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 8 жніўня 2017.
  2. а б в Netherlands Institute for Art History Праверана 8 жніўня 2017.
  3. Bertha Aurora Valeria Albertina Valerius // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.