Перайсці да зместу

Інгігерда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інгегерда)
Інгігерда
шведск.: Ingegerd Olofsdotter
А. І. Транкоўскі. Яраслаў Мудры і шведская прынцэса Інгігерда
А. І. Транкоўскі. Яраслаў Мудры і шведская прынцэса Інгігерда
Нараджэнне 1001[1]
Смерць 10 лютага 1050
Месца пахавання
Род Мунсё[d]
Бацька Олаф Шатконунг[2][3][…]
Маці Эстрыд Абадрыцкая[4]
Муж Яраслаў Уладзіміравіч[2][3][…]
Дзеці Лізавета Яраслаўна[4], Анастасія Яраслаўна[4], Ганна Кіеўская[4], Ізяслаў Яраславіч, Святаслаў Яраславіч, Усевалад Яраславіч[4], Ігар Яраславіч, Уладзімір Яраславіч, Вячаслаў Яраславіч, Ілья Яраславіч[d] і Агата Кіеўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгігерда (шведск.: Ingegerd, на Русі Ірына, або Ганна, 1001, Сігтуна, Швецыя — 10 лютага 1050) — вялікая княгіня кіеўская — другая жонка вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча, дачка першага хрысціянскага караля Швецыі Олафа Шатконунга і каралевы Эстрыд (Астрыд, шведск.: Estrid, паводле паходжання з абадрытаў)[5], маці вялікіх князёў кіеўскіх Ізяслава Яраславіча, Святаслава Яраславіча і Усевалада Яраславіча[6]. У Рускай праваслаўнай царкве шануецца як Ганна Наўгародская, памяць: 10 лютага і 4 кастрычніка (разам з сынам дабраверным князем Уладзімірам Яраславічам) па юліянскім календары.

Відавочна, удзельнічала ў дзяржаўных справах, асабліва ў сувязях Русі з краінамі Паўночнай Еўропы, таксама адыграла ролю ў адносінах паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі. Заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр.

Інгігерда, прынцэса Швецыі, павінна была выйсці замуж за караля Нарвегіі Олафа II — у якасці гарантыі міру паміж Швецыяй і Нарвегіяй у адпаведнасці з рашэннем тынга ва Упсале ў 1017 годзе. Вяселле павінна была адбыцца ўвосень на мяжы дзвюх дзяржаў на беразе ракі Эльв. У адпаведнасці з дасягнутымі пагадненнямі ўвосень 1018 года Олаф II прыбыў на мяжу для спаткання з нявестай і яе бацькам, але іх там не апынулася. Адпраўленыя ў Швецыю ганцы прывезлі несуцяшальную вестку: яшчэ ўлетку да Олафа Шатконунга прыбылі паслы ад наўгародскага «Конунга Ярыцлейва», шведскі кароль выдаў сваю дачку за сына кіеўскага князя Уладзіміра і будучага кіраўніка ўсяе Кіеўскай Русі Яраслава (Мудрага), які княжыў тады ў Ноўгарадзе, а Олаф II ажаніўся з яе зводнай сястрой Астрыд.

У Ноўгарад Інгігерда прыбыла ўлетку 1019 года (ці 1016 года). Мяркуючы па «Сагах пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана, паводле шлюбнага дагавора ў пасаг прынцэса Інгігерда атрымала горад Альдэйгабарг (да 1703 года Ладага, цяпер сяло Старая Ладага) з навакольнымі землямі, якія паводле гіпотэзы А. М. Шогрэна на захадзе атрымалі з тых часоў назву Інгрыі (землі Інгігерды, у фінскім вымаўленні — «Інкерынмаа»), а пасаднікам (ярлам) Ладагі (Альдэйгабарга) быў прызначаны па просьбе Інгігерды — ярл Вестэргётланда Рогнвальд Ульвсан, сваяк Інгігерды па матчынай лініі[7][8].

У «Сага пра Эймунда» пра пасаг Інгігерды не згадваецца, ёсць толькі згадка пра тое, што ярл Ронгвальд валодаў Альдэйгабаргам і застаўся валодаць ім і пасля заключэння мірнага дагавора паміж Яраславам і Брачыславам.

Яна перайшла ў Ноўгарадзе ва ўсходні (праваслаўны) абрад з імем Ірына (сугучнае з Інгігерда). Лічыцца, што Інгігерда ведала з дзяцінства славянскую мову, бо яе маці, каралева Астрыд, была дачкой абадрыцкага князя.

Інгігерда была другой жонкай Яраслава, таму што першую жонку рускага князя ў 1018 годзе захапіў у палон польскі кароль Баляслаў і разам з сёстрамі Яраслава назаўжды вывез у Польшчу.[9] Меркавана менавіта першая жонка нарадзіла Яраславу сына Ілью, які памёр у дзяцінстве.

Роля ў дзяржаўных справах

[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, Інгігерда адыгрывала значную ролю ў палітыцы мужа і дзяржаўных справах. «Сага пра Эймунда» паведамляе нам, што Яраслаў паслаў яе ўзначаліць войска, пасланае ім супраць Брачыслава. А пазней, апынуўшыся ў палоне, яна выступіла (хоць і пад прымусам) міратворцам у спрэчцы паміж князямі Яраславам і Брачыславам, рашэнне якой яны прынялі. Ёй жа адводзілася роля арбітра ў далейшых спрэчках паміж гэтымі князямі.

Паводле «Сагі пра Эймунда» яна асабіста разам з ярлам Рагнвальдам сынам Ульфа брала ўдзел у спробе забойства конунга Эймунда. Перад спробай забойства Эймунд адклікаўся пра яе так:

" …— Я ёй не давяраю, таму, што яна разумнейшая за Конунга (Ярыслейфа = Яраслава), але не хачу пазбягаць гутаркі з ёю. "

Роля ў міжнародных адносінах

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі ўплыў Інгігерда аказала на адносіны Русі з краінамі Паўночнай Еўропы.

Пасля заваявання Англіі датчанамі ў 1016 годзе сыны англійскага караля Эдмунда Жалезнабокага і пляменнікі караля Эдуарда Спаведніка англійскія прынцы Эдуард і Эдвін беглі спачатку ў Ладагу, потым у Ноўгарад, затым у Кіеў да Яраслава і Інгігерды, а затым у Венгрыю.

У Ноўгарадзе доўга гасцяваў яе былы жаніх, выгнаны нарвежскі кароль Олаф II з малалетнім сынам, як кажуць падчас знаходжання Олафа ў Ноўгарадзе Інгігерда «мела з ім тайную любоўную сувязь»[10]. Інгігерда пераканала Олафа пакінуць яго сына Магнуса. Прынц Магнус вярнуўся на радзіму толькі тады, калі княгіня пераканалася, што нарвежцы аддадуць яму прастол бацькі, Олафа II, які загінуў адразу пасля вяртання з Русі ў 1030 годзе.

Ірынінскі слуп, ацалелы ад Ірынінскага манастыра ў Кіеве

Часам сцвярджаецца, што яна навучыла сваіх дзяцей скандынаўскім мовам, і яны ведалі сагі.

У хрысціянстве

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая княгіня заснавала ў Кіеве першы жаночы манастыр у імя сваёй заступніцы — Святой вялікамучаніцы Ірыны і, паводле звычаю таго часу, не толькі клапацілася пра манастыр, але і кіравала ім.

У 1045 годзе Яраслаў і Інгігерда накіраваліся ў Ноўгарад з Кіева на закладку Сафійскага сабора.

Паводле адной з версій памерла ў Ноўгарадзе 10 лютага 1050 года (ці 1049—1051), а паводле іншай:

Заўдавеўшы ў 1054 годзе, яна пастрыглася ў манашкі пад імем Ганна сканала ў Ноўгарадзе 10 лютага 1056 года (ці ў 1050—1051), прыняўшы перад смерцю схіму з імем Ганна. Пострыг Ірыны-Інгігерды быў першым у вялікакняжацкім доме, з яго пачалася традыцыя пастрыжэння рускіх князёў і княгінь пасля выканання імі дзяржаўных абавязкаў[11][12].

Царкоўнае шанаванне пахаванай у наўгародскім Сафійскім саборы княгіні Ганны, жонкі князя Яраслава Мудрага, усталявана ў 1439 годзе наўгародскім архіепіскапам Яўфіміем II. Яна прымаецца за маці святога князя Уладзіміра Яраславіча. Днямі яе памяці сталі 10 (23) лютага і 4 кастрычніка. Ганна — нябесная заступніца Вялікага Ноўгарада.

Пры вяртання Царквы ў 1991 годзе Сафійскага сабора Ноўгарада мошчы Святой Ганны зноў сталі даступныя для пакланення вернікаў.

Таксама існуе здагадка, што Інгігерда і Ганна — дзве розныя асобы. Магчыма першая жонка Яраслава (да 1019) — верагодна, Ганна, была ў 1018 захоплена ў Кіеве ў палон[13] польскім каралём Баляславам Храбрым разам з сёстрамі Яраслава і назаўжды вывезена ў Польшчу[9] або памерла каля 1018 года і пахавана ў наўгародскім Сафійскім саборы, а Інгігерда, маці князя Уладзіміра Яраславіча, была другой жонкай князя Яраслава і паводле гэтай версіі пахавана ў Сафійскім саборы Кіева ў адной мармуровай грабніцы са сваім мужам[14], але рэшткі Яраслава і Інгігерды там пакуль не выяўлены.

Паходжанне жонкі аднаго з сыноў — германскай прынцэсы Оды, дачкі Леапольда, — з’яўляецца спрэчным фактам у плане прыналежнасці да роду Штадэнаў (кіраўнікоў Паўночнай маркі) ці да Бабенбергаў (кіраўнікоў Аўстрыі да Габсбургаў). Спрэчным з’яўляецца і тое, чыёй жонкай была Ода — Уладзіміра, Святаслава ці Вячаслава. Сёння асноўным з’яўляецца пункт гледжання, што Ода Леапольдаўна была жонкай Святаслава і паходзіла з роду Бабенбергаў[15].

Ганна, Анастасія, Лізавета і Агата

Спрэчныя пытанні генеалогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Вобраз Інгігерды ў кіно

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #131870068 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Анна // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 155.
  3. а б Анна, святые русские // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Ia. — С. 791–792.
  4. а б в г д Kindred Britain
  5. Анна (супруга Ярослава Мудрого) // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  6. Анна (имя жен и дочерей русских князей и государей) // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  7. Джаксон Т. Н. О Скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков // сайт «Россия в красках»
  8. Карамзин Н. М. ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА РОССИЙСКОГО. — Т. 2, гл. II. // Проект «Хронос»
  9. а б Карпов А. Ю. Ярослав Мудрый.
  10. «Сага пра Эймунда»
  11. Святая благоверная княгиня (преподобная) Анна Новгородская — Житие
  12. И. Самсонов. БЛАГОВЕРНАЯ КНЯГИНЯ АННА-ИРИНА-ИНГИГЕРД И НОВГОРОД В ЕЕ ЖИЗНИ.(К 1000-ЛЕТИЮ СО ВРЕМЕНИ РОЖДЕНИЯ)(недаступная спасылка) — артыкул у часопісе «София»
  13. Цітмар Мерзебургскі. Хроніка. Кн. 8, гл. 32
  14. А. В. Назаренко. АННА // Православная энциклопедия. Т. 2.
  15. Назаренко А. В. О династических связях сыновей Ярослава Мудрого. Отечественная история / РАН. Ин-т рос. истории. — М.: Наука, 1994. — N 4-5.\\Проект «Хронос»
  16. Анна Ярославна // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)