Перайсці да зместу

Берэнгар Турскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берэнгар Турскі
фр.: Bérenger de Tours
Род дзейнасці багаслоў, філосаф, схаластык
Дата нараджэння 998
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1088(1088-01-06)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]

Берэнга́р Ту́рскі, Берэнга́рый Ту́рскі (каля 1000 — 6 студзеня 1088) — французскі філосаф-схаласт, тэолаг, вучань Фульберта Шартрскага, наміналіст.

Нарадзіўся меркавана ў Туры каля 999 года. Пасля 1029 года — канонік кафедральнага сабора ў Туры і галава школы Св. Марціна[2].

Вучэнне Берэнгара Турскага з’явілася найбольш ранняй праявай наміналізму. Ён абараняў чалавечы розум, даходзіў да адкрытых насмешак над царквой. Галоўнае сачыненне Берэнгара — «Пра святую трапезу» (1049). Ён выступаў супраць містычнага вучэння пра таінства прычашчэння, якое тлумачыў рацыяналістычна. Ад тлумачэнняў Свяшчэннага Пісання ён патрабаваў навуковага падыходу, і на Рымскім саборы 1079 года ён удзельнічаў у дыспуце з Бруна Асційскім. Таксама Берэнгар неаднаразова ўступаў у палеміку з царквой і па пытанні пераіснення. Вучэнне Берэнгара выклікала абуранасць у царкоўных колаз і было асуджана царквой як ерэтычнае галоўным чынам дзякуючы намаганням былога вучня Берэнгара Ланфранка. Берэнгар адрокся ад сваіх гледжанняў і быў пакінуты пад царкоўным наглядам.

Зноскі

  1. 1 2 3 Беренгар Турский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 524.
  2. «Берэнгар Турскі» Архівавана 21 мая 2014. — артыкул у НФЭ.
  • Sudendorf, «Berengarius Turonensis oder eine Sammlung ihn betreffender Briefe» (Гота, 1850).
  • Сочинения Беренгара изданы А. Ф. и Ф. Т. Фишерами (Берлін, 1834).