Блакітнае акно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітнае акно
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Мальта
Дата заснавання каля 1830

Лазурнае акно (мальт.: it-Tieqa Żerqa) — вапняковая прыродная скала, якая дасягала 28 метраў у вышыню і мела форму аркі. Уваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА з 1998 года па крытэрыях VII, VIII, IX і X. Размяшчалася на захадзе вострава Гоца (Мальта), у Міжземным моры, побач з унутраным морам Гоца і Блакітнай бухтай (англ.: Dwejra Bay). З’яўлялася месцам турызму і дайвінгу.

Пасля многіх гадоў натуральнай эрозіі, якая выклікала падзенне часткі аркі, арка і слуп абваліліся ў час шторму 8 сакавіка 2017 года, у 9:40 па мясцовым часе[1][2].

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Арка сфарміравалася абразіяй і дажджавой эрозіяй цягам 500 гадоў[3]. Скала складаецца з жоўтага вапняку, вядомага як глабігерынавы. У сувязі з гэтым ад аркі адвальваліся кавалкі. Меркавалася, што яна разбурыцца цягам некалькіх гадоў пасля 2010 года.

У красавіку 2012 года адбыўся аблом вялізнага кавалка, з-за чаго арка стала няўстойлівай і змянілася форма акна. Раніцай 8 сакавіка 2017 года Блакітная арка канчаткова абвалілася. Аб падзеі абвясціў у Twitter прэм’ер-міністр Мальты Джозеф Мускат[4].

У фільмах[правіць | правіць зыходнік]

Блакітнае акно можна бачыць у фільмах «Бітва тытанаў» (1981) на 104 хвіліне і «Граф Монтэ-Крыста» (2002) на 13-й хвіліне. Яго таксама можна пабачыць у тэлесерыяле «Адысей» (1997), які зняў расійскі рэжысёр Андрэй Канчалоўскі і ў амерыканскім серыяле «Гульні тронаў» у жанры фэнтэзі. Здымкі апошняга прывялі да палемікі ў сувязі з пашкоджаннем экасістэмы[5].

Панарамны краявід, 30 жніўня 2012
Панарамны краявід, 30 жніўня 2012


Зноскі

  1. Nature claims Gozo’s iconic Azure Window, lost forever after total collapse
  2. Лазурного окна на острове Гоцо больше не существует
  3. Martin, Ivan (19 July 2013). "The Azure Window is still safe... for now". Times of Malta. Архівавана з арыгінала 10 June 2016.
  4. Updated (2) — Watch: Dwejra Window collapses; geologist says pillar gave way (англ.). independent.com.mt (8 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2017. Праверана 8 сакавіка 2017.
  5. Christian Peregin. ‘Total elimination of ecosystem’ at Dwejra (англ.). timesofmalta.com (17 лістапада 2010). Праверана 8 сакавіка 2017.