Блатнаград

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Размяшчэнне Блатнаграда на карце Блатэнскага княства

Блатнаград (славацк.: Blatnohrad, ням.: Mosapurc, Moosburg, славенск.: Blatograd, Blatenski Kostel), сталіца старажытнаславянскага Блатэнскага княства, на рацэ Зала, у 9 км на паўднёвы захад ад возера Балатан. Цяпер на месцы раннесярэднявечнага славянскага горада знаходзяцца венгерская вёска Залавар, медзье Зала, (Венгрыя).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Блатнаград быў заснаваны мараўскім князем Прыбінам каля 839847 года. У 850 годзе тут была пабудавана і асвячона першая царква — Св. Марыі і крэпасць. Яе асвяціў зальцбургскі архібіскуп Ліўпрам. У 867 годзе ў Блатнаградзе спыняліся Кірыл і Мяфодзій. праз некалькі гадоў Мяфодзій вярнуўся сюды па запрашэнні князя Коцела і заснаваў тут Панонскае архібіскупства. У 901 годзе Блатнаград быў захоплены венграмі. Трохі пазней, пад імем «Залавар» стаў цэнтрам камітата Зала. Быў стратэгічна важнай крэпасцю. У 1702 годзе, крэпасць Залавар была ўзарвана, каб не патрапіла ў рукі куруцаў. З тых часоў горад прыйшоў у заняпад і цяперашняя вёска Залавар налічвае толькі 900 жыхароў.

Археалагічныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі раманскай базілікі

Рэшткі цэркваў (15) і гарадзішча (150*200 метраў) былі знойдзены славацкім навукоўцам Янам Коларам у XIX стагоддзі. Паводле даных раскопак, і пасля ўваходжання ў склад Венгерскага каралеўства, аж да XI стагоддзя насельніцтва Блатнаграда было пераважна славянскім. Працэс мадзьярызацыі ўзмацніўся ў XII—XIII стагоддзях, і асабліва на працягу XIX стагоддзя. Цяпер у горадзе пражываюць венгры.

Цікава[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]