Боб Одэнкёрк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боб Одэнкёрк
англ.: Bob Odenkirk
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1962(1962-10-22)[1][2] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Naomi Odenkirk[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, кінарэжысёр, комік, пісьменнік, сцэнарыст, тэлерэжысёр, тэлепрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання
Узнагароды
IMDb ID 0644022
bobodenkirk.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Джон Одэнкёрк (англ.: Robert John Odenkirk; нар. 22 кастрычніка 1962(1962-10-22)[1][2], Berwyn[d], Ілінойс) — амерыканскі акцёр, комік, сцэнарыст, кінапрадзюсар і рэжысёр.

Найбольш вядомы сваёй роляй адваката Сола Гудмана ў крымінальнай драме «На ўсе застаўкі» (2008–2013) і яго спін-офе «Лепш тэлефануйце Солу» (2015–2022), за якую ён атрымаў шэсць намінацый на прэмію «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле. У якасці прадзюсара серыяла «Лепш тэлефануйце Солу» з моманту яго прэм’еры ён таксама атрымаў шэсць намінацый на прэмію «Эмі» за найлепшы драматычны серыял.

Одэнкёрк напісаў сцэнарыі для тэлешоу «Saturday Night Live» (1987–1991) і «The Ben Stiller Show» (1992), атрымаўшы прэмію «Эмі» за найлепшы сцэнарый для вар’етэ-праграмы ў 1989 і 1993 гадах.

Атрымаў сваю зорку на Галівудскай алеі славы 18 красавіка 2022 года, у дзень прэм’еры апошняга сезона серыяла «Лепш тэлефануйце Солу». Зорка Одэнкёрка знаходзіцца побач з зоркай яго партнёра па серыяле «На ўсе застаўкі» Браяна Крэнстана[3].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2008 с Траўка (тэлесерыял) Weeds Бэры
20092013 с На ўсе застаўкі Breaking Bad Сол Гудман

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. а б Bob Odenkirk // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lloyd, Jonathan. 'Better Call Saul' Star Bob Odenkirk Honored With Hollywood Walk of Fame Star. KNBC (18 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2022. Праверана 18 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]