Перайсці да зместу

Х’ю Лоры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Х’ю Лоры
Hugh Laurie
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Ran Laurie[d][4]
Маці Patricia Laidlaw[d][4]
Жонка Jo Green[d][5]
Дзеці Charles Archibald Laurie[d], William Albert Laurie[d] і Rebecca Augusta Laurie[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, пісьменнік, музыка
Кар’ера 1982—дагэтуль
Кірунак блюз і поп-музыка[6]
Член у
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Залаты глобус»
(2005, 2006)
IMDb 0491402
hughlaurieblues.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Х’ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр , прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 па 1999 гады. З 2004 па 2012 годы Х’ю іграў ролю доктара Грэгары Хауса ў серыяле «Доктар Хаус», за якую атрымаў два «Залатых глобуса», дзве ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Зладзюжкі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Станам на жнівень 2010 года Лоры з’яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[7]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[8] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[9][10].

  1. Lundy D. R. James Hugh Calum Laurie // The Peerage
  2. Hugh Laurie // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Walsh J. Hugh Laurie: Because he's worth it | The Independent | The IndependentBritain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743 Праверана 17 лютага 2022.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  7. «Brit Hugh Laurie tops US television pay league»(недаступная спасылка). The First Post.
  8. «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  9. «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  10. «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.