Богдан Лобанц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Богдан Лобанц
Lobont in national team (11.08.2010).JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Богдан Януц Лобанц
Нарадзіўся 18 студзеня 1978(1978-01-18)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Румыніі Румынія
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1991 — 1995 Сцяг Румыніі Карвінул (Хунедаара)
Клубная кар’ера*
1995 — 1997 Сцяг Румыніі Карвінул (Хунедаара) 40 (-?)
1997 — 2000 Сцяг Румыніі Рапід (Бухарэст) 80 (-78)
2000 — 2006 Сцяг Нідэрландаў Аякс (Амстэрдам) 50 (-49)
2001 — 2002   Сцяг Румыніі Дынама (Бухарэст) 22 (-22)
2006 — 2007 Сцяг Італіі Фіярэнціна 17 (-19)
2007 — 2009 Сцяг Румыніі Дынама (Бухарэст) 71 (-64)
2009 — 2018 Сцяг Італіі Рома 22 (-17)
Нацыянальная зборная**
1997 — 1998 Сцяг Румыніі Румынія (да 21) 10 (-?)
1998 — 2018 Сцяг Румыніі Румынія 86 (-61)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2014.

Богдан Лобанц (рум.: Bogdan Lobonţ; нар. 18 студзеня 1978, Хунедаара, Румынія) — былы румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.

У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.

Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еру[2]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Рапід»:

«Дынама»:

«Аякс»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]