ФК Фіярэнціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіярэнціна
2022 ACF Fiorentina logo.svg
Поўная назва ACF Fiorentina SpA
Заснаваны 26 жніўня 1926
Горад Фларэнцыя, Італія
Стадыён Артэміа Франкі
Умяшчальнасць: 43 147
Уладальнік Рока Каміса[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб’яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з’яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).

З 1931 года клуб гуляў на стадыёне «Артэміа Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Луіджы Рыдольфі[2], які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з’яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «Фларэнційскага кальча», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям’і Медычы.

22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.

Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як «Артэміа Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на ​​добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.

Першы скудэта[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, Джуліяна Сарта, Серджыа Чэрвата, Франчэска Разета, Гвіда Гратона, Джузэпэ К’япэла і Альда Скарамучы, але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца Жулінью і аргенцінца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў сезоне 1955/56, на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1960/61 клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».

Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і Кубку Мітропы ў 1966 годзе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Італія Бр П’етра Тэрачана 1990
2 Бразілія Аб Дадо 1998
3 Італія Аб Крысціяна Бірагі (капітан) 1992
4 Сербія Аб Нікола Міленкавіч 1997
5 Італія ПА Джакома Банавентура 1989
6 Бразілія ПА Артур 1996
7 Італія Нап Рыкарда Саціль 1999
8 Францыя ПА Максім Лопес 1997
9 Аргенціна Нап Лукас Бельтран 2001
10 Аргенціна Нап Нікалас Гансалес 1998
11 Францыя Нап Жанатан Іканэ 1998
16 Італія Аб Лука Раньеры 1999
17 Італія ПА Гаэтана Кастравілі 1997
Паз. Імя Нар.
18 Ангола Нап М’Бала Нзола 1996
19 Аргенціна ПА Джына Інфанціна 2003
20 Італія Нап Андрэа Белоці 1993
22 Італія Аб Давідэ Фараоні 1991
28 Аргенціна Аб Лукас Марцінес 1996
32 Гана ПА Альфрэд Дункан 1993
33 Італія Аб Майкл Каядэ 2004
37 Італія Аб П’етра Камуца 2005
38 Італія ПА Раланда Мандрагора 1997
53 Данія Бр Олівер Крыстэнсен 1999
65 Італія Аб Фаб’яна Парызі 2000
72 Чэхія ПА Антанін Барак 1994
99 Кот-д’Івуар Нап Крысціян Куамэ 1997

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. Martin Simon. Football and Fascism: The National Game Under Mussolini. — Berg Publishers. — ISBN 1-85973-705-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]