Божа мой
Выгляд
| Божа мой | |
|---|---|
| Божа мой | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 19 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2004 |
«Бо́жа мой» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Галіны Адамовіч, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») ў 2004 годзе.[1][2]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Юлітэ Кармаза нарадзілася і жыве у вёсцы Пелегрында, што на мяжы Беларусі і Літвы. Яна вясковы скульптар, робіць помнікі і каплічкі з цэменту. Сын Мікас, мабыць, адзіны ў свеце чалавек, які не разумее Юліту…
У фільме прынялі ўдзел
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Юлітэ Кармаза | |
| Мікас Кармаза | |
| карова Жыбуця |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Галіна Адамовіч
- аператар — Таццяна Логінава
- гукарэжысёр — Сяргей Сіняўскі
- арыгінальная музыка — Іван Кірчук і этна-трыо «Троіца»
- мантажор — Юрый Буцько
- асістэнт рэжысёра — Алена Волкава
- механік камеры — Віктар Васюкевіч
- гукатэхнікі — Аляксандр Васюк, Жан Карпаў
- вадзіцель — Генадзь Савіч
- рэдактар — Наталля Сцяжко
- дырэктар — Аксана Эйхарт
Удзел у фестывалях
[правіць | правіць зыходнік]- спецыяльны прыз журы на 6-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно «Перекрёстки Европы», Люблін (Польшча, 2007)
- «Залаты Віцязь» за найлепшы дакументальны фільм на 15-м Міжнародным кінафестывалі славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Чалябінск, 2005)
- Галоўны прыз на 1-м Міжнародным кінафестывалі хрысціянскіх фільмаў «Magnificat», Глыбокае (Беларусь, 2005)
- прыз за найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм на 40-м Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах (Чэхія, 2005)
- прыз за найлепшы дакументальны фільм на 5-м Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2005)
- прыз за найлепшы дакументальны фільм на 10-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Сіене (Італія, 2005)
- прыз на 1-м Міжнародным кінафестывалі турыстычных фільмаў за «арыгінальнасць тэмы» ў Плоцку (Польшча, 2006)
Зноскі
- ↑ Фільм "Божа мой" атрымаў першую прэмію ў Карлавых Варах. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. 11 ліпень 2005, 20:59. Праверана 2020-04-25.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ «Кіно — гэта кансэрва». Наша Ніва. 23.09.2005 / 13:00. Праверана 2020-04-25.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Божа мой» на YouTube
- 2004 - Божа мой, дак. фільм (дак. фільм) Архівавана 20 кастрычніка 2020. на #Этнаўсё