Завядзёнка
Выгляд
| Завядзёнка | |
|---|---|
| Завядзёнка | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Працягласць | 19 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2006 |
| IMDb | ID 1097272 |
«Завядзё́нка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Галіны Адамовіч, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») ў 2006 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Кароткі фільм з дзвюх частак здымаўся на Палессі, героі — сям’я Івана і Таццяны Слуцкіх з вёскі Старына. У іх 12 дзяцей, 9 унукаў — і гаспадарка з чатырма каровамі і грузавіком. Але фільм далёкі ад афіцыёзнага кічу ці этнаграфічнае замалёўкі. Ён — пра святасць штодзённасці і клапатлівую прысутнасць сакральнага. Побытавыя справы, гаспадарка, кухня асвечаныя цяплом і любоўю; турботы дня заспяваюць гаспадыню ў царкве, а твары дзяцей ззяюць, як жывыя абразы.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Галіна Адамовіч
Удзел у фестывалях
[правіць | правіць зыходнік]- «Залаты Віцязь» за найлепшы дакументальны фільм на 16-м Міжнародным кінафестывалі славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Серпухаў, 2006)
- Прыз за найлепшую рэжысуру на 5-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно «Cronograf» у Кішынёве (Малдова, 2006)
- Прыз за найлепшы дакументальны фільм на 11-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Тэгеране (Іран, 2006)
- Дыплом журы «за глыбокае пранікненне ў паўсядзённае жыццё» на 3-м Міжнародным кінафестывалі жаночага кіно (Ерэван, 2006)
- прыз «Серебряный Дракон» за найлепшы дакументальны фільм на 47-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Кракаве (2007)
Зноскі
- ↑ Фільм пра палескую сьвятасьць. Наша Ніва. 06.04.2006 / 23:20. Праверана 2020-04-25.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)