Бойніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Бойніцы
Bojnice
Герб
Герб
Bojnice a Prievidza (pohlad zo zamku).jpg
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
19,96 км²
Вышыня цэнтра
298 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
4 996 чалавек (2004)
Шчыльнасць
251 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
046
Паштовы індэкс
972 01
Аўтамабільны код
PD
Афіцыйны сайт
bojnice.sk (славацк.) 
Бойніцы на карце Славакіі
Бойніцы (Славакія)
Бойніцы

Бо́йніцы (славацк.: Bojnice, венг.: Bajmóc, ням.: Weinitz) — горад у цэнтральнай Славакіі ў верхавінах ракі Нітра, побач з Пр'евідзай. Насельніцтва — 4983 чалавекі (2005). Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі атракцыёнамі: найстарэйшым заапаркам у Славакіі, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славакіі.

Бойніцкі замак, які стаіць па-над горадам, пабудаваны на траверцінавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і штогод у ім ладзіцца міжнародны фестываль прывідаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэнні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іх блізкасць да Пр'евідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сістэму. Сярод іншых найбольшых гарадоў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 годам, калі ў Зобарскіх актах(славацк.) бел. згаданы Бойніцкі замак і яго ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакументаваныя згадкі пра касцёл, што пацвярджае палажэнне горада як цэнтру рэлігійнага жыцця Верхняй Нітры. У 1366 годзе кароль Людовік I надаў Бойніцам гарадскія прывілеі.

У Сярэднявеччы дзеля абароны горада Турзоны і Пальфі ўзвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 годзе. Значэнне Бойніцаў павысіла і пабудова Каралеўскага тракту(славацк.) бел. з Вены да Сяміграддзя. З 1613 да 1823 года Бойніцы былі адной з паштовых станцый на гэтым тракце.

Развіццё гандлю і рамёстваў стала прычынай утварэння цэхаў, з якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале горада стаяў рыхтар з 12 сенатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.

Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і ваенным цэнтрам рэгіёна; з пачатку XX стагоддзя гэтая роля перайшла да Пр'евідзы. Гарадскія правы былі вернуты ў 1966 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2001 года ў горадзе пражывала 5006 чалавек. Нацыянальны склад выглядае наступным чынам:

Паводле рэлігійнага складу

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Замак Бойніцы

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bojnická lipa (славацк.) . Праверана 9 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]