Бома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Бома
фр.: Boma

Boma cathedral.jpg

Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 65 км²
Вышыня цэнтра
61 м
Бома на карце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Бома (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Бома

Бо́ма[1] (фр.: Boma) — горад на захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у эстуарыі ракі Конга, за 75 км ад упадзення Конга ў Атлантычны акіян. Пачатковы пункт чыгункі на Чэлу.

Насельніцтва горада па дадзеных на 2010 год складае 167 326 чалавек[2].

Горад заснаваны ў XVI[1] стагоддзі. З 1886 па 1926 год быў сталіцай Бельгійскага Конга[3] (затым сталіца была перанесена ў Леапольдвіль — цяпер горад Кіншаса).

Буйны порт (даступны для марскіх суднаў; вываз какавы, бананаў, каўчуку, каштоўных парод драўніны). Харчовая (піваварная, рыбная), хімічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, перапрацоўка металу і сельскагаспадарчай прадукцыі. Суднабудаванне. Маецца аэрапорт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1969 год — 79 000[1] чал.
  • 2010 год — 167 326[2] чал.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 69. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Congo (Dem. Rep.): largest cities and towns and statistics of their population (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 12 мая 2011.
  3. Бома // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бома // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Бо́ма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 69. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)