Бонская канвенцыя
Канвенцыя па захаванні мігруючых відаў дзікіх жывёл (таксама вядомая як CMS або Бонская канвенцыя, не блытаць з Бонскім пагадненнем) ставіць сваёй мэтай захаванне наземных і марскіх мігруючых жывёл, а таксама мігруючых птушак па ўсім арэале іх пражывання. Гэта міжнародны дагавор, заключаны ў рамках Праграмы ААН па навакольным асяроддзі, накіраваны на захаванне жывой прыроды і арэалаў пражывання жывёл у глабальным маштабе. З часу ўступлення Канвенцыі ў сілу, колькасць яе ўдзельнікаў паступова ўзрастала, і цяпер складае больш за 100 краін Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Еўропы і Акіяніі. Канвенцыя была падпісаная ў 1979 годзе ў горадзе Боне, і ўступіла ў сілу ў 1983 годзе.
Пагадненні ў рамках Канвенцыі
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі Пагадненняў было заключана ў рамках Канвенцыі. Яны накіраваны на захаванне:
- папуляцый кажаноў ў Еўропе (EUROBATS)
- Кітападобных ў Міжземным і Чорным моры, а таксама прылеглай зоне Атлантыкі (ACCOBAMS)
- захаванне малых Кітападобных Балтыйскага мора, паўночна-ўсходняй Атлантыкі, Ірландскага і Паўночнага мораў (ASCOBANS)
- ластаногіх ў Ватавым моры (Пагадненне па Ватавым моры)
- афрыканска-еўразійскіх мігруючых вадзяных птушак (AEWA)
- альбатросы і буравеснікі
- гарылы і арэал іх пражывання (Пагадненне па гарыле)