Асабістая унія
Асабі́стая у́нія — палітычнае аб’яднанне двух ці больш самастойных дзяржаў у саюз з адным главой, які становіцца, такім чынам, главой кожнай дзяржавы-члена саюза.
Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]
Глава саюза надзяляецца толькі тымі паўнамоцтвамі, якія строга адпавядаюць (за рэдкімі выключэннямі) паўнамоцтвам глаў асобных дзяржаў. Такі тып саюза не з’яўляецца федэрацыяй, якая на міжнародным узроўні выступае адзінай дзяржавай.
Краіны, якія ўваходзяць у асабістую унію, фармальна з’яўляюцца цалкам незалежнымі адна ад адной; тэарэтычна адна дзяржава уніі можа нават абвясціць вайну іншай, калі адпаведнымі паўнамоцтвамі валодае непадкантрольны манарху орган (да прыкладу, парламент).
Персанальныя уніі могуць узнікаць па розных прычынах, ад амаль выпадковых, калі, напрыклад, прынцэса, быўшы ў шлюбе за каралём адной дзяржавы, становіцца кіруючай каралевай іншай дзяржавы, і іх агульнае дзіця атрымлівае ў спадчыну трон абедзвюх дзяржаў, да фактычнага далучэння дзяржаў, калі ў некаторых выпадках персанальныя уніі ствараліся з мэтай прадухілення мецяжоў. Такія саюзы могуць быць законна абгрунтаваны шляхам відавочнага зацвярджэння аб’яднання дзвюх дзяржаў у канстытуцыях, або могуць не мець законных падстаў, і тады яны могуць лёгка распадацца па прычыне розных правіл атрымання ў спадчыну пазіцыі главы дзяржавы.
Паколькі главы дзяржаў-рэспублік абіраюцца ўсеагульным грамадзянскім галасаваннем, ці парламентам, асабістыя уніі практычна цалкам з’яўляюцца феноменам манархій. Найбольш яскравы прыклад шматлікіх асабістых уній у XXI стагоддзі — Брытанская Садружнасць нацый, але і ў гэтым выпадку саюзы маюць хутчэй сімвалічнае і намінальнае значэнне.
Прыклады асабістых уній[правіць | правіць зыходнік]
Сучасныя[правіць | правіць зыходнік]
- Каралеўствы Садружнасці. Глава дзяржавы — манарх Вялікабрытаніі.
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
Ірландская Свабодная дзяржава (1931—1937); Ірландыя (1937—1949)
Канада (з 1931 года)
ПАС (1931—1961)
Аўстралійскі Саюз (з 1942 года)
Індыйскі Саюз (1947—1950)
Каралеўства Новай Зеландыі (з 1947 года)
Пакістан (1947—1956)
Цэйлон (1948—1972)
Гана (1957—1960 гады)
Нігерыя (1960—1963)
Сьера-Леонэ (1961—1971)
Танганьіка (1961—1962)
Трынідад і Табага (1962—1976)
Уганда (1962—1963)
Ямайка (з 1962 года)
Кенія (1963—1964)
Малаві (1964—1966)
Мальта (1964—1974)
Гамбія (1965—1970)
Барбадас (з 1966 года)
Гаяна (1966—1970)
Маўрыкій (1968—1992)
Фіджы (1970—1987)
Садружнасць Багамскіх Астравоў (з 1973 года)
Грэнада (з 1974 года)
Папуа — Новая Гвінея (з 1975 года)
Саламонавы Астравы (з 1978 года)
Тувалу (з 1978 года)
Сент-Вінсент і Грэнадзіны (з 1979 года)
Сент-Люсія (з 1979 года)
Антыгуа і Барбуда (з 1981 года)
Беліз (з 1981 года)
Сент-Кітс і Невіс (з 1983 года)
Колішнія[правіць | правіць зыходнік]
- Венгерска-Харвацкая унія пад уладай венгерскіх каралёў у (1102—1527):
- Іерусалімска-Кіпрская унія пад уладай Лузіньянаў (1197—1205) і (1267—1291).
- Польска-Венгерска-Харвацкая унія пад уладай Людовіка I Вялікага (1370—1382) і Уладзіслава III Варненчыка (1440—1444).
- Кальмарская унія — пад уладай дацкіх каралёў (1397—1523).
- Дацка-Нарвежская унія пад уладай дацкіх каралёў (1536—1814).
- Дзяржавы, якія былі ў асабістай уніі пад уладай Напалеона I:
- Руска-Фінская унія пад уладай расійскіх імператараў (1809—1917) унія не была замацавана юрыдычна, але Фінляндыя карысталася шырокай аўтаноміяй):[1][2]
- Шведска-Нарвежская унія уладай шведскіх каралёў (1814—1905):
- Руска-Польская унія пад уладай расійскіх імператараў (1815—1831):
- Бельгійска-Кангалезская унія пад уладай Леапольда II (1885—1905):
- Дацка-Ісландская унія пад уладай Крысціяна X (1918—1944 фактычна да красавіка-мая 1940 года, калі пасля акупацыі Даніі нямецкімі войскамі і Ісландыі брытанскімі войскамі сувязі паміж краінамі былі парушаны):
- Італа-Албанская унія пад уладай Віктара Эмануіла III (1939—1943):
- Саюз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў (1386—1401, 1447—1492 і 1501—1569 гадах. (у 1569 годзе быў заключаны пастаянны саюз — Рэч Паспалітая, якая праіснавала да 1795 года, а манархія стала выбарнай).
- Іберыйская унія — дынастычная унія карон Іспаніі і Партугаліі (1580—1640).
- Унія Рэчы Паспалітай і Швецыі пад уладай Жыгімонта III (1592—1595).
- Асабістая унія Вялікабрытаніі і курфюрства (з 1814 года каралеўства) Гановер (1714—1837).
- Асабістая унія Нідэрландаў і Люксембурга (1815—1890).
- Аўстра-Венгрыя, 1867—1918 гады.
Зноскі
- ↑ Александр Владимирович Пыжиков. Административно-территориальное устройство России. История и современность. — Olma Media Group, 2003. — 317 с. — ISBN 9785224043866.
- ↑ http://www.allpravo.ru/library/doc101p/instrum105/item802.html Таганцев Н. С. Уголовное право (Общая часть). Часть 1. По изданию 1902 года. Allpravo.ru. — 2003.