Порва
| Горад | |||
| Порва | |||
|---|---|---|---|
| фінск.: Porvoo шведск.: Borgå | |||
|
|||
| 60°23′35″ пн. ш. 25°39′50″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ляні | Паўднёвая Фінляндыя | ||
| Правінцыя | Усходняя Усіма | ||
| Глава горада | Jukka-Pekka Ujula | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1380|каля 1380 | ||
| Плошча | 663,71 км² | ||
| Тып клімату | warm-summer humid continental climate[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 48 794 чалавек (2011) | ||
| Шчыльнасць | 73,1 чал./км² | ||
| Афіцыйная мова | фінская, шведская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 06100 | ||
|
|
|||
|
porvoo.fi (фін.)(шведск.)(англ.) |
|||
| Паказаць/схаваць карты | |||
По́рва (фінск.: Porvoo [ˈporʋoː]), Бо́рга (шведск.: Borgå [`bɔrˌgoː]) — камуна ў Фінляндыі і невялікі горад, размешчаны за 50 км на ўсход ад Хельсінкі. З’яўляецца найстарэйшым пасля Турку горадам Фінляндыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў летапісах XIV стагоддзя. Да 1809 года ўваходзіў у склад Шведскага каралеўства. Пасля перамогі Расіі ў руска-шведскай вайне 1808—1809 горад увайшоў у склад Вялікага Княства Фінляндскага, звязанага з Расійскім імператарскім домам асабістай уніяй. Пасля 1917 года — у складзе незалежнай Фінляндыі. Горад атрымаў вядомасць пасля таго як 10(22) сакавіка — 7(19) ліпеня 1809 расійскі імператар Аляксандр I склікаў у ім Боргаскі сойм, які зацвердзіў шырокую аўтаномію фінскага народа. Гэты сойм фактычна прызнаў вялікае княства фінскай нацыянальнай дзяржавай, якое да гэтага знаходзілася ў залежнасці ад шведскай кароны. Шведская эліта і ў далейшым захоўвала свае правы і ўплыў у Фінляндыі, у тым ліку і ў Порва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва 48 794 жыхароў (на 31 сакавіка 2011 года).
Фінскія шведы дагэтуль складаюць каля траціны насельніцтва горада, 16 102 чалавека (33 %), фіны — 31 228 чалавек (64 %) (2011 год, ацэнка). Горад афіцыйна двухмоўны.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е Ystävyyskuntatoiminta — Порва, 2011. Праверана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ http://admsurgut.ru/rubric/120/Partnery-Surguta
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Порва- Афіцыйны сайт (фін.) (шведск.) (англ.)
- Турыстычны сайт Архівавана 11 чэрвеня 2009. (фін.) (шведск.) (англ.)
- Порва. Фотарэпартаж. Архівавана 13 снежня 2018. (фін.) (шведск.) (англ.)
- Агляд горада Порва (руск.)