Боцеў (гара)
Боцеў | |
---|---|
балг. Ботев | |
![]() | |
Вышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 376 м |
Адносная вышыня | 1 567 м |
Размяшчэнне | |
42°43′00″ пн. ш. 24°56′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Балканскія горы |
![]() |
Бо́цеў (да 1950 г. Юмрукчал) — гара ў Балгарыі, вышэйшы пункт Балканскіх гор (2376 м). Схілы стромкія, вяршыня плоская, пакрытая лугамі. Гара знаходзіцца на тэрыторыі абшчыны Карлава ў Плоўдзіўскай вобласці.
Гара названа ў гонар балгарскага паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева, да 1950 г. называлася Юмрукчал — «кулак-гара» (балг. юмрук — «кулак», чал — «высокая горная вяршыня»), у перыяд з 1942 па 1946 г. — Фердзінандаў Врх у гонар цара Балгарыі.
На вяршыні гары знаходзіцца метэастанцыя.
Гара ўваходзіць у склад рэзервата «Джэндэма». Паўднёвы схіл гары, які мае назву Райскія скалы, папулярны сярод альпіністаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Боцеў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Боцеў (гара)
- Peakware.com Архівавана 5 чэрвеня 2015.