Браніслава Адольфаўна Манак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Браніслава Адольфаўна Манак
Дата нараджэння 21 студзеня 1939(1939-01-21) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ
Альма-матар

Браніслава Адольфаўна Манак (Азаркевіч; 21 студзеня 1939, в. Сурціны, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — географ, кандыдат геаграфічных навук (1971), дацэнт (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткавую адукацыю атрымала ў вёсцы Ляоны, школа якой была пабудована ў першы год пасьля вайны. З пятага класу вучылася ў Валмянскай школе, якую скончыла ў 1955 годзе. У тый жа год паступіла ў БДУ на геаграфічны факультэт, які з адзнакай скончыла ў 1960 годзе[1].

Была прынята ў аспірантуру, дасягнула вучонай стэпені кандыдата геаграфічных навук у 1971 г. і ў 1976 г. звання дацэнта. Даследчык у галіне геаграфіі насельніцтва Беларусі. Апублікавала звыш за 100 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі. Распрацавала і на працягу многіх гадоў выкладае курс «Геаграфія насельніцтва Беларусі». Унесла асабісты ўклад у распрацоўку методыкі навуковых даследаванняў у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, напісала шэраг вучэбна-метадычных распрацовак і вучэбны дапаможнік для ВНУ.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Региональные особенности проблем народонаселения (по материалам Витебской области): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. геогр. наук: (691) /Бел. гос. ун-т им.В. И. Ленина, Геогр. фак., Каф. экон. географии зарубеж. стран/. Минск. 1971. 28 с.
  • Социально-географические аспекты формирования и использования кадров в сельском хозяйстве БССР. Минск. 1982.
  • Насельніцтва Беларусі: Рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення. – Мінск. 1992. 176 с.
  • Трудоресурсный потенциал Беларуси: методика экономико-географической оценки и общий обзор современной ситуации. Учеб.-метод. пособие для студентов специальности Н.05.01.00 "География" / Минск. 1996. 44 с.
  • Насельніцтва і працоўны патэнцыял Рэспублікі Беларусь: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Н.05.01.00 – “Геаграфія”. Мінск. 1998. 66 с.
  • Экономико-географический анализ демографической ситуации и размещения населения на территории Республики Беларусь. Минск. 1999. 291 с.
  • Демогеографические потери и современные трудоресурсные возможности сельской местности Беларуси / Б.А.Манак, Е.А.Антипова. – Минск. 2002. 224 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манак (Азаркевіч) Браніслава Адольфаўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 606.