Перайсці да зместу

Насельніцтва Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Насельніцтва Беларусі — агульнасць людзей, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[1].

Апошні перапіс насельніцтва Беларусі быў праведзены ў 2019 годзе.

Колькасць насельніцтва Беларусі 1960—2017 гг.

На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 9 109 280 чалавек (паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта)[2]. На 1 студзеня 2026 года — 9 056 080 чалавек[3][4].

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва 2019 года[5]:

Найбуйнейшыя народы Беларусі паводле перапісу 2019 года па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання
Беларусы Рускія Палякі Украінцы

Па рэгіёнах Рэспублікі Беларусь насельніцтва размеркавана наступным чынам (на 1 студзеня 2025 года)[2]:

Нарадзілася/Памёрла

[правіць | правіць зыходнік]
Смяротнасць, 1950—2011 гады.

Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 779 дзяцей, то ў 2024 толькі 58 938 — нараджальнасць у краіне за восем гадоў скарацілася амаль удвая. Такое падзенне сведчыць пра пра сур’ёзны дэмаграфічны крызіс.

Статыстыка па смяротнасці з 2020 па 2023 гады не публікавалася. У 2024 годзе памерлі 115 124 беларусаў (з іх найбольшая колькасць у Мінскай вобласці — 19 190 чалавек)[6].

У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2024 года зарэгістравана 596 суіцыдаў — гэта значыць 6,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У пачатку 2000-х гадоў гэты паказчык складаў больш за 20 на 100 тысяч.

Устойлівая тэндэнцыя апошніх 20 гадоў дазволіла Беларусі перайсці з катэгорыі краін з сярэдневысокім паказчыкам у катэгорыю з сярэдненізкім і нізкім паказчыкам. У той жа час часцей сталі здзяйсняць самагубствы беларускія дзеці і падлеткі — паказчык у першай палове 2024 года павялічыўся на 40 %.

Найбольшы ўзровень суіцыдаў сярод насельніцтва зарэгістраваны ў Мінску, найменшы — у Мінскай вобласці[7].

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана[8]:

  • шлюбаў — 46 242
  • разводаў — 34 866

Сярэдні ўзрост тых, хто ўпершыню ўзяў шлюб: у жанчын — 26,7 года, у мужчын — 28,9 года. Больш за ўсё разводаў прыходзілася на перыяды сумеснага жыцця ад 1 да 4 гадоў і ад 5 да 9 гадоў.

Перасяленцаў на тысячу жыхароў, 1950—2011 гады.:
     прыток     адток

Эміграцыя з Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, у 2021—2022 гадах больш за 200 тысяч грамадзян пакінулі Беларусь[9].

Іміграцыя ў Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 31 снежня 2023 на ўліку ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў было больш за 217 тысяч замежнікаў, у тым ліку[10]:

  • маюць дазвол на часовае пражыванне — больш за 48 тысяч;
  • пастаянна пражываюць у Беларусі — больш за 168 тыс.

Больш за 2,5 тысячы замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства ў 2024 годзе[11].

На 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост беларусаў складае 41,5 года, прычым[12]:

  • сярэдні ўзрост мужчын – 38,7 года
  • сярэдні ўзрост жанчын – 43,9 года

Колькасць насельніцтва па асноўных узроставых групах[12]:

  • маладзей працаздольнага ўзросту – 1 600 236 чалавек
  • працаздольнага ўзросту – 5 353 585 чалавек
  • старэй працаздольнага ўзросту – 2 202 157 чалавек

Таксама ў 2024 годзе ў краіне пражывала звыш 600 чалавек, чый узрост перавысіў больш за 100 гадоў[13].

Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў:
     сяляне     гарадскія

На 1 студзеня 2025 года 79 % насельніцтва — гарадскія жыхары, а 21 % — сельскія. Доля гараджан расце, але гэта не значыць, што гарады дадаюць у людзях — яны проста губляюць іх павольней, чым вёскі. На працягу 2024 года колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася на 15,6 тыс. чалавек (-0,2 %), тады як сельскага — адразу на 31,1 тыс. (-1,59 %)[14][15][16].

Родная мова і мова хатніх зносін паводле перапісаў насельніцтва[17]
Год перапісуродная мовамова хатніх зносін
беларускаярускаябеларускаяруская
198965,631,9
199973,721,936,762,8
200953,241,523,470,2
201954,142,326,071,4

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[18].

З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[19]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[20].

Колькасць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падлікуКолькасць насельніцтва,
тыс.
Прырост/змяншэнне,
тыс. (за папярэдні год)
Гарадское (%)
XIV стагоддзе≈1 000[21]
16502 900[22]
1667≈1 400[22][23]
17002 200[22][24]
17171 500[22][25]
17722 900[22]
18113 800[21][26]
18634 200[21][26]
18976 673[27]13,5
19136 899,1[27]14,3
19147 500[21][28]
19176 900[21][28]
19216 700[21][28]
19264 986,0[27][29]17,0
19398 912,2[27][28]/≈11 000[30][31]20,8/—
19409 046,1[27][32]+133,921,3
1 студзеня 194110 454,9[27][33]
19419 092,0[27]+45,921,7
22 чэрвеня 19419 200[27][28]/10 528[27][33]
1945≈7 700[34]22,2
19507 709,0[27]21,0
19517 781,1[27]+72,122,2
19527 748,7[27]+32,423,6
19537 693,4[27]+55,324,7
19547 685,6[27]−7,825,9
19557 757,2[27]+71,626,6
19567 850,2[27]+9327,0
19577 910,0[27]+59,827,8
19587 961,6[27]+51,629,0
19598 055,7[27]+94,130,8
19608 147,4[27]+91,732,0
19618 233,3[27]+85,933,3
19628 335,2[27]+101,934,4
19638 435,4[27]+100,235,4
19648 479,8[27]+44,436,5
19658 557,9[27]+78,137,5
19668 655,7[27]+97,838,5
19678 761,8[27]+106,139,6
19688 838,7[27]+76,940,8
19698 915,0[27]+76,342,1
19708 992,2[27]+77,243,3
19719 048,7[27]+56,544,4
19729 118,1[27]+69,445,7
19739 182,4[27]+64,347,1
19749 251,4[27]+6948,5
19759 317,2[27]+65,849,9
19769 360,5[27]+43,351,2[35]
19779 406,2[27]+45,752,4
19789 463,5[27]+57,353,6
19799 532,5[27]+6954,9
19809 591,8[27]+59,355,9
19819 662,9[27]+71,157,0
19829 736,1[27]+73,258,0
19839 800,6[27]+64,559,1
19849 869,4[27]+68,860,2
19859 929,0[27]+59,661,2
19869 986,4[27]+57,462,2
198710 042,8[27][36]+56,463,2
198810 089,7[27]+46,964,3
198910 151,8[27]+62,165,4
199010 188,9[27]+37,166,1
199110 189,8[27]+0,966,8
199210 198,3[27]+8,567,2
199310 234,6[27]+36,367,4
199410 243,5[27][37]+8,967,6
199510 177,3[38]−66,268,1
199610 141,9−35,468,4
199710 093,0−48,968,8
199810 045,2−47,869,3
199910 019,5−25,769,7
2000
20019 956,7[38]−62,870,1
20029 900,4[38]−56,370,5
20039 830,7[38]−69,770,9
20049 762,8[38]−67,971,3
20059 697,5[38]−65,371,8
20069 630,4[38]−67,172,2
20079 579,5[38]−50,972,7
20089 542,4[38]−37,173,2
20099 513,6[38]−28,873,9
20109 500,0[38]−13,674,5
20119 481,2[38]−18,875,1
20129 465,2[38]−16,075,8
20139 463,8[38]−1,476,3
20149 468,2[38]+4,476,8
20159 480,9[38]+12,777,2
20169 498,4[38]+17,577,6
20179 504,7[38]+6,377,9
20189 491,8[38][39]−12,978,1
20199 429,2[38]−62,678,4
20209 410,2[40]−1977,6
20219 349,6[40]−60,677,9
20229 255,5[40]−94,178,1
20239 200,6
20249 156

Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).

Дадатковыя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатак 2026 года ў Беларусі[41]:

  1. Население Беларуси (руск.)
  2. 1 2 Население Беларуси за год уменьшилось, но в Минске — прирост (руск.)
  3. Численность населения на 1 января по областям и г.Минску¹(недаступная спасылка). www.belstat.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 3 жніўня 2026.
  4. Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского тип (статистический бюллетень от Национального статистического комитета Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  5. Национальный состав населения Республики Беларусь, 2020 (руск.)
  6. Белстат впервые за пять лет показал данные по смертности в Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Почему в Беларуси участились подростковые самоубийства? (руск.)
  8. Национальный статистический комитет опубликовал информацию о браках и разводах в Беларуси в 2024 году (руск.)
  9. В министерстве заявили, что республика всегда открыта для возвращения уехавших граждан (руск.)
  10. Миграционная ситуация в Республике Беларусь за 2023 год (руск.)
  11. Более 2,5 тыс. иностранцев получили белорусский паспорт в 2024 году(недаступная спасылка) (руск.)
  12. 1 2 Население Республики Беларусь на 1 января 2024 года Архівавана 15 ліпеня 2025. (руск.)
  13. Три жителя Беларуси достигли возраста 110 лет (руск.)
  14. Городская страна — не значит растущая (руск.)
  15. Демография-2024: в каких районах и городах сократилось население, а в каких — выросло (руск.)
  16. Численность населения на 1 января 2024 г. (руск.)
  17. Современная языковая ситуация в Белоруссии и её динамика в постсоветский период (руск.)
  18. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "zviazda" няма тэксту
  19. Святлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Звязда : газета. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  20. Аляксей Мікуліч. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. ISBN 985-458-122-5.
  21. 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0310-1. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 90
  22. 1 2 3 4 5 Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
  23. Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  24. Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (17001721).
  25. Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) склалі 700 тысяч чалавек.
  26. 1 2 У сучасных межах. Паводле рэвізій Расійскай імперыі.
  27. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0310-1. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). С. 92
  28. 1 2 3 4 5 У сучасных межах.
  29. У межах да 17 верасня 1939 года
  30. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 91. — 760 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0310-1. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  31. У межах 1939 года.
  32. У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  33. 1 2 У межах 1941 года.
  34. Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  35. У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %.
  36. У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  37. У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  38. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Колькасць насельніцтва па абласцях і гораду Мінску Архівавана 29 жніўня 2013.
  39. blr.belta.by
  40. 1 2 3 Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "belstat.gov.by" няма тэксту
  41. Сколько населенных пунктов в Беларуси (руск.)