Перайсці да зместу

Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў
Дата нараджэння 15 снежня 1940(1940-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2005(2005-01-14) (64 гады)
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў (нар. 15 снежня 1940, г. Быхаў, Магілёўская вобласць — 14 студзеня 2005) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982).

Скончыў у 1969 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

З 1971 года працаваў на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, у 1992—1993 — загадчык кафедры, з 1996 — дэкан факультэта. Прафесар. З 1998 года на кафедры беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: агульнае, славянскае, рускае і беларускае мовазнаўства; матэматычная лінгвістыка.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Меў звыш 300 навуковых прац, у тым ліку больш за 30 кніг.

  • Беларуская навуковая спецыяльная лексіка / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў. — Мінск, 1987.
  • Агульнае мовазнаўства вучэб. дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. — Мінск: Універсітэцкае, 1994. — 350 с.
  • Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў: Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1999. — 119 с.
  • Кіраўніку аб мове. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2001. — 126 с.
  • Кароткая гісторыя беларускай мовы і мовазнаўства : Вучэб. дапам. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2002. — 103 с.
  • Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с.

Зноскі