Браніслаў Ямант
Браніслаў Ямант | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1957 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браніслаў Ямант (польск.: Bronisław Jamontt; 5 жніўня 1886, в. Дакудава, цяпер Лідскі раён, Беларусь — 4 лютага 1957) — беларускі і польскі мастак, мастацкі педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1953). Прафесар (1937).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дакудаве на Лідчыне ў сям’і арандатара Казіміра Яманта і Марыі з Свячкевічаў у 1886 годзе.
Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе І. Трутнева і Г. Рыбакова, адначасова ў гімназіі, якую скончыў у 1907. У 1908-10 вывучаў права ў Пецярбургскім універсітэце. З 1910 стала жыў у Вільні (у 1918-19 — настаўнік малявання ў рэальнай школе ў Гомелі). Выязджаў (да 1939) на пленэры ў Кракаў, Крамянец, Гродна, Люблін, Львоў, на Балтыку.
З 1919 працаваў у дзяржаўных установах, выкладаў у віленскіх гімназіях. Адзін з заснавальнікаў Віленскага таварыства мастакоў (1920), быў сябрам яго ўправы. У 1928-34 вучыўся з перапынкамі на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. З 1931 — асістэнт кафедры пейзажнага жывапісу (кіраўнік Ф. Рушчыц), з 1936 — намеснік прафесара, у 1937-39 прафесар Віленскага ўніверсітэта. З 1946 — дэкан мастацкага факультэта і прафесар кафедры пейзажнага жывапісу і нацюрморта Торуньскага ўніверсітэта.
Памёр у 1957 годзе ў Торуні. Пахаваны на мясцовых могілках Св. Юрыя.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў у жанры пейзажа. У выставах — з 1915 (у Вільні, Варшаве, Кракаве, Львове, Познані, Бруселі, Гаазе, Амстэрдаме, Бухарэсце, Маскве, Рызе, Берліне, Сан-Францыска, Балціморы). Сярод твораў: «Матыў старой Вільні» (1909), «Стог сена на лузе» (1913), «Пейзаж з рэчкаю» (1914), «Вясковы пейзаж» (1914), «Фантастычны пейзаж» (1922), «Пейзаж з каплічкаю» (1928), «Віхура» (1929), «Старыя вербы» (1929), «Дубы» (1931), «Падворак пры вул. Татарскай у Вільні» (1931), «Жыдоўская вуліца ў Вільні» (1934), «Вятрак» (1937), «Хата сярод дрэў» (1937), «Касцёл св. Міхала ў Вільні» (1941), «Вятрак» (1940), «Заснежаны падворак» (1944), «Завулак Снапоўка ў Вільні» (1954).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. ISBN 985-417-199-Х
- Bronislaw Jamontt (1866-1957), artysta, malarz, profesor UMK // Torunscy tworcy nauki i kultury. — Warszawa, 1989. — s. 125-129.
- Хопен Ежы. Мастацтва Браніслава Яманта. Уражанне з выставы мастака // Наша слова.pdf № 34 (86), 23 жніўня 2023. // на pawet.net
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Торуні
- Пахаваныя ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
- Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Мастакі Польшчы
- Дактары мастацтвазнаўства