Брацкая магіла (Трабы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Трабы
Дата пабудовы 1944 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000308шыфр 413Д000308

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Трабы, Іўеўскі раён, Мінская вобласць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пахавана 26 ваеннаслужачых (19 — прозвішчы ўстаноўлены; 1 — прозвішча невядома) і 6 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя А. Я. Пархоменкі і партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага.

6 лістапада 2018 года ў брацкую магілу былі перапахаваны астанкі яшчэ двух невядомых ваеннаслужачых Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1941 годзе на тэрыторыі Трабаў. Перад перазахаваннем прайшоў урачысты мітынг-рэквіем, прысвечаны воінам, якія загінулі ў перыяд вызвалення Іўеўшчыны ад нямецкіх войскаў[1].

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]