Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім — навуковыя ўстановы, якія ствараліся царкоўнымі брацтвамі.

Сістэма навучання[правіць | правіць зыходнік]

На чале школы стаяў рэктар, настаўнікі абіраліся на сходах брацтва. Брацкія школы мелі 3—5 класаў, былі агульнасаслоўнымі. Пасля атрымання пачатковай падрыхтоўкі вучні прыступалі да вывучэння «сямі вольных мастацтваў». Вывучаліся грэчаская, лацінская, польская, беларуская мовы, творы антычных мысляроў, дыялектыка, рыторыка, музыка. Навучэнцы атрымлівалі і некаторыя веды па арыфметыцы, геаметрыі, астраноміі, геаграфіі. Педагагічная сістэма школ фарміравалася пад пэўным уплывам гуманістычных і рэфармацыйных ідэй.

У брацкіх школах выкарыстоўвалася класна-ўрочная сістэма навучання, пры якой дамінаваў катэхізічны метад выкладання, пабудаваны на пытаннях і адказах. У дыдактычных метах ладзіліся тэатральныя пастаноўкі, у брацкіх школах прадугледжвалася арганізацыя хору і музычная адукацыя.

Шматлікія навучэнцы сталі пасля вядомымі вучонымі, грамадскімі дзеячамі, педагогамі. Настаўнікамі ў брацкіх школах былі царкоўныя і грамадскія дзеячы, пісьменнікі-палемісты С. Зізаній і Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, Л. Карпавіч, З. Насоў, С. Полацкі і інш.

Праваслаўныя брацкія школы[правіць | правіць зыходнік]

У XVI—XVII стагоддзях праваслаўныя брацкія школы адыгралі важную ролю ў развіцці асветы на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны, мелі на мэце супрацьстаянне каталіцкай царкве.

Брацкія праваслаўныя школы былі адкрыты ў Берасці (1591), Магілёве (1590—1592), Мінску (1612), Полацку (1633), Вільні і іншых гарадах[1].

Зноскі

  1. Батвіннік, М. Б. Брацкія школы / М. Б. Батвіннік // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2001. — С. 52

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Исаевич И. Д. Роль братств в издании и распространении книг на Украине и Белоруссии (конец XVI—XVIII в.) / И. Д. Исаевич // Книга и графика. М., 1972.
  • Медынский Е. Н. Братские школы Украины и Белоруссии в XVI—XVII вв. и их роль в воссоединении Украины с Россией / Е. Н. Медынский. — М.: Изд-во АПН РСФСР, 1954. — 158 с.
  • Мещеряков В. П. Братские школы Белоруссии (XVI ― 1-я пол. XVII в.) / В. П. Мещеряков. ― Минск : БГУ, 1977. — 57 с.
  • Мірановіч А. Праваслаўнае школьніцтва на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага да канца XVIII ст. / А. Мірановіч // Белорусский сборник. — СПб., изд. Рос. нац. библиотеки Санкт-Петербурга, 2005. — Вып. 3. — С. 56―65.
  • Харлампович К. Западнорусския православныя школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным / К. Харлампович. — Казань: Тип. Императорскаго Университета, 1898. — XIII, 524, LXII с.
  • Чистович И. Очерк истории западно-русской церкви : в 2 ч. / И. Чистович. — СПб.: Тип. Департамента Уделов, 1882—1884.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]