Сем вольных мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алегарычная выява 7 вольных мастацтваў

«Сем вольных мастацтваў» (лац.: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах універсітэтаў.

У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіум) і арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіум).

Як сістэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны перыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозненне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладанне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэння — свецкі. Сістэму сямі вольных мастацтваў замяніла сістэма класічнай адукацыі.

Мнеманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:

Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]