Браўншвайгскі сабор
Славутасць | |
Браўншвайгскі сабор | |
---|---|
52°15′51″ пн. ш. 10°31′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Evangelical Lutheran Church in Brunswick[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Заснавальнік | Генрых Леў |
Дата заснавання | 1173 |
Сайт | braunschweigerdom.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браўншвайгскі сабор (ням.: Braunschweiger Dom) — лютэранскі сабор нямецкага горада Браўншвайга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор быў закладзены як калегіяцкая царква ў 1173 годзе герцагам Баварыі і Саксоніі Генрыхам Львом, прысвечаны Святому Уласію і Іаану Хрысціцелю і бфў прызначаны стаць месцам апошняга спачыну самога герцага і яго жонкі Мацільды Англійскай. Узвядзенне храма пачалося пасля вяртання Генрыха Льва з паломніцкай паездкі ў Святую зямлю. У 1188 годзе прайшло асвячэнне захаванага дагэтуль алтара Дзевы Марыі, мяркуецца, што ў гэты ж час была ўзведзена ўсходняя частка будынка. У 1189 годзе ў яшчэ недабудаваным храме была пахавана другая жонка Генрыха Мацільда. Генрых Леў быў пахаваны ў царкве побач з ёй у 1195 годзе. Асвячэнне царквы адбылося 29 снежня 1226 года, і трэцім яе заступнікам стаў Томас Бекет. Царква стала называцца саборам у XIV—XV стагоддзях з-за наяўнасці епіскапальнай кафедры, а з-за прыналежнасці да кляштара.
Пахаванні
[правіць | правіць зыходнік]У вялікай крыпце Браўншвайгскага сабора знаходзіцца пахавальня Вельфаў браўншвайгскай лініі. У прыватнасці ў ёй пахаваны:
- Гертруда (пам. 1077), маркграфіня
- Эгберт II Мейсенскі (пам. 1090), маркграф
- Гертруда II Браўншвайгская, сястра Эгберта
- Генрых Леў (1129—1195), герцаг Саксоніі і Баварыі,
- Мацільда Плантагенет (1157—1189), другая жонка Генрыха Льва, дачка англійскага караля Генрыха II
- Фердынанд Альбрэхт I Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскі (1636—1687)
- Крысціна Гесэн-Эшвегская (1648—1702), жонка Фердынанда Альбрэхта I
- Аўгуст Фердынанд Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскі (1677—1704)
- Фердынанд Альбрэхт II Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1680—1735)
- Антуанэта Амалія Браўншвайг-Вольфенбютэльская (1696—1762), дачка Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага
- Карл I Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1713—1780)
- Філіпіна Шарлота Пруская (1716—1801), сястра Фрыдрыха Вялікага
- Карл Вільгельм Фердынанд, герцаг Браўншвайгскі (1735—1806)
- Караліна Браўншвайгская (1768—1821), жонка караля Вялікабрытаніі Георга IV
- Фрыдрых Вільгельм Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1771—1815), «чорны герцаг», загінуў у бітве пры Катр-Бра
- Вільгельм Браўншвайгскі (1806—1884)
- Людвіг Эрнст Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1718—1788)
- Фердынанд, прынц Браўншвайгскі (1721—1792) і інш.
- Фрыдрых Франц Браўншвайг-Вольфенбютэльскі (1732—1758)
Побач з саборам на плошчы ўсталявана бронзавая фігура Браўншвайгскага льва — сімвала горада Браўншвайга.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браўншвайгскі сабор