Брус Мак-Кандлес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брус Мак-Кандлес

Брус Мак-Ка́ндлес ІІ (англ.: Bruce McCandless II, нар. 8 чэрвеня 1937, Бостан, Масачусетс, ЗША) — касманаўт ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брус Мак-Кандлес II — сын Бруса Мак-Кандлеса (1911—1968), афіцэра ВМС ЗША, які атрымаў падчас Другой сусветнай вайны Ордэн Пашаны. Брус Мак-Кандлес II вучыўся ў сярэдняй школе ў Лонг-Біч (Каліфорнія), у 1958 годзе атрымаў ступень бакалаўра Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), дзе ён быў другім у сваім класе з 899 выпускнікоў. Пасля ён праходзіў стажыроўку на авіябазах ВМС ЗША ў Пенсаколе і Кінгсвіле. Пасля заканчэння навучання ў 1960 годзе ён служыў, у прыватнасці, на авіяносцы Форэстал і Энтэрпрайз. У 1964 годзе працаваў часова пілотам-інструктарам на флоце. У 1965 годзе атрымаў ступень магістра электратэхнікі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1987 годзе — ступень магістра дзелавога адміністравання ў UHCL.

Жанаты на Берніс Дойл, у іх двое дзяцей. Яго хобі — электроніка, фатаграфія, дайвінг, палёты і катанне на лыжах.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1966 года ў групе касманаўтаў НАСА.

3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам і Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі "Спэйс шатл" ("Чэленджэр"), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывідуальнай ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касмічнага карабля на адлегласць каля 100 м).

24-29 красавіка 1990 года здзейсніў палёт у складзе экіпажа касмічнага карабля "Спэйс шатл" ("Дыскаверы"). У космасе правёў 13 сутак.

Мак-Кандлес пакінуў атрад астранаўтаў і НАСА 31 жніўня 1990 года і з 1995 года працуе ў кампаніі «Марцін-Марыета».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (1985)
  • Ордэн «Легіён пашаны» (1988)
  • Медаль за службу нацыянальнай абароне
  • Экспедыцыйны медаль узброеных сіл
  • Медаль «За выключныя заслугі» (1974)
  • Медаль НАСА за выключныя інжынерныя дасягненні (1985)
  • Медаль «За касмічны палёт» (1984 і 1990)
  • Узнагарода Амерыканскага аэракасмічнага таварыства імя Віктара Прэтара (1975 і 1985)
  • Collier Trophy (1985)
  • Узнагарода Нацыянальнага музея авіяцыі і касманаўтыкі (1985)
  • Зала славы астранаўтаў ЗША (2005)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]