Капітан 1-га рангу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагон капітана 2-га рангу ВМФ СССР

Капітан 1-га рангувоінскае званне старшых афіцэраў у ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 2-га рангу, але ніжэй чым контр-адмірал. Адпавядае званню палкоўнік у іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).