Брынальф Альгатсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брынальф Альгатсан
Brynolf Algotsson
Brynolphus.JPG
Дата нараджэння 1250
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1317
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваны 1417
У ліку святы
Дзень памяці 6 лютага
Падзвіжніцтва біскуп
Бацька Algot Brynolfsson[d]

Брынальф Альгатсан (лац.: Brynolfus, шведск.: Brynolf Algotsson; 1250, Швецыя — 6 лютага 1317, Швецыя) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння навучанні ў Парыжы Брынальф вярнуўся ў Швецыю, дзе стаў служыць канонікам у кафедральным саборы горада Скара. У 1278 годзе Брынальф быў пасвечаны ў біскупа дыяцэзіі Скара. Быўшы біскупам, Брынальф ступіў у спрэчку са шведскім каралём Магнусам I, што стала прычынай таго, што ён быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру з 1288—1289 гг. Святы Брынальф памёр 6 лютага 1317 года.

Услаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Працэс кананізацыі Святога Брынальфа ініцыяваў у 1416 годзе шведскі кароль Эрык Памеранскі. У 1417 годзе Рымскі Папа Марцін V прылічыў Брынальфа да ліку святых.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 6 лютага.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • Henryk Fros SJ, Franciszek Sowa: Księga imion i świętych. T. 1: A-C. Kraków: WAM, Księża Jezuici, 1997, стр. 519. ISBN 83-7097-271-3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]