Брэсцкі машынабудаўнічы завод
| Брэсцкі машынабудаўнічы завод | |
|---|---|
| |
| Тып | фабрыка і прадпрыемства |
| Заснаванне | 29 кастрычніка 1974[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Адрас | |
| Прадукцыя | фургон[d], мікрааўтобус[d] і помпа[d] |
| Матчына кампанія | Мінскі аўтамабільны завод[2] |
| Сайт | bmz.by (руск.) |
Брэсцкі машынабудаўнічы завод, «Брэстмаш» — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Суворава, 21в.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1986 годзе як Брэсцкае машынабудаўнічае вытворчае аб’яднанне на базе заводаў «Тэкстыльмаш», «Мясамалмаш» і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперыментальна-канструктарскага бюро. У 1995 годзе вытворчае аб’яднанне ператворана ў 2 вытворчыя адзінкі: Брэсцкі машынабудаўнічы завод і эксперыментальна-канструктарскае бюро. З 2000 года РУП з сучаснай назвай.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная прадукцыя (2005): тэхналагічнае абсталяванне і запасныя часткі для перапрацоўчых галін аграпрамысловага комплексу, гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і тавары народнага спажывання. Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, Балтыі, Польшчу.
У 2019 годзе на заводзе наладжана зборка мікрааўтобусаў МАЗ-281 і фургонаў МАЗ-3650, якія з'яўляюцца ліцэнзійнымі копіямі кітайскай мадэлі JAC Sunray[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брестский машиностроительный завод // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
