МАЗ-281
МАЗ-281 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Брэстмаш | |||||
Месца вытворчасці | Брэст, Беларусь | |||||
Гады выпуску | 2018—цяперашні час | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МАЗ-281040 — беларускі мікрааўтобус. Збіраецца з машынакамплектаў кампаніі JAC Motors на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе, які ўваходзіць у холдынг «БелаўтаМАЗ». Грузавая мадыфікацыя — МАЗ-365022.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У СМІ МАЗ-3650 і МАЗ-281 неаднаразова называюць першымі беларускімі мікрааўтобусамі[1][2][3], хоць у 2010 годзе аўтазавод прэзентаваў мадэлі МАЗ-181 і МАЗ-182[4][5].
Першая інфармацыя аб беларуска-кітайскім праекце зборкі аднатыпных пасажырскіх мікрааўтобусаў і грузавых фургонаў на незадзейнічаных магутнасцях структурных падраздзяленняў холдынгу «БелаўтаМАЗ» з’явілася ў 2016—2017 гадах. У лістападзе 2017 года названа месца зборкі з машынакамплектаў — завод «Брэстмаш» (МАЗ-181 і МАЗ-182 збіралі на заводзе «Магілёўтрансмаш»), а таксама мадэль фургона — JAC Sunray. У 2018 годзе з’явіліся першыя чарцяжы фургонаў[6]. Мінскі аўтамабільны завод павінен быў рэалізоўваць новую прадукцыю пад сваім брэндам праз сваю тавараправодную сетку[7]. У адрозненне ад многіх імпартазамяшчальных праектаў, завод рэалізуе праект толькі за кошт уласных сродкаў[8].
Продажы мікрааўтобуса пачаліся ў красавіку 2019 года ва Украіне. Для ўкраінскага рынку цана склала 32 тысячы еўра з усімі пошлінамі для мадыфікацыі 281040[9]. Продажы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачаліся ў канцы мая 2019 года[8].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня — 6000 мм, шырыня — 2100 мм, вышыня — 2800 мм, колавая база — 3570 мм[9]. Катэгорыя аўтамабіля-M2[9].
У мадыфікацыі 040, якая пачала вырабляцца першай, мікрааўтобус можа перавозіць, акрамя кіроўцы, яшчэ 16 пасажыраў. Пасля чакаецца пачатак вытворчасці мікрааўтобусаў іншай кампаноўкі — для 9 і 13 пасажыраў. Уваход-выхад пасажыраў вырабляюцца праз ссоўныя дзверы; акрамя таго, маюцца дзве дзверы ў кабіне і дзве ворныя ззаду[6][9].
Рухавік — турбадызельны 4-цыліндравы JAC HFC4DE1-1D аб’ёмам 2746 см³ і магутнасцю 149,5 к.с. (пры 3200 аб/хвіл). Экалагічны клас рухавіка — Еўра-5. Максімальная хуткасць, абмежаваная электронікай, складае 100 км/г[9].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Как выглядит первый белорусский микроавтобус. Фотофакт . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ Как выглядят первые микроавтобусы белорусского производства (которые делают в Бресте) . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ Как выглядят первые микроавтобусы белорусского производства
- ↑ От тесных «рафиков» до «китайцев» с шильдиком МАЗ. Обзор медицинских автомобилей «Зроблена ў Беларусі» . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ На «Могилевтрансмаш» изготовили микроавтобус для скорой помощи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ а б МАЗ все-таки будет выпускать микроавтобусы и фургоны в Бресте. Изучаем характеристики новинок . Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ Старт производства микроавтобусов МАЗ 281 на «Брестмаше» переносится на декабрь? . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ а б МАЗ начал продажи в Беларуси своих микроавтобусов и фургонов . Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 8 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в г д МАЗ 281 готов к продажам, объявлена цена. Но почему-то в Украине, а не в Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- МАЗ-281040 на афіцыйным сайце Мінскага аўтазавода Архівавана 4 чэрвеня 2023.