Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту
Год заснавання 14 чэрвеня 1940
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Брэст
Адрас г. Брэст, вул. Пушкінская, 65
rwcollege.brest.by

Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова г. Брэста, філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Размяшчаецца ў цэнтры горада, у гістарычным будынку па адрасе вул. Пушкінская, 65, пабудаваным для гарадскога ліцэя ў 1933 годзе[1].

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце; тэхналагічная сувязь на чыгуначным транспарце; тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцейных, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на чыгуначным транспарце; чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка. Больш за 1000 навучэнцаў вочнай дзённай і завочнай формаў навучання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня 1940 года Народным Камісарыятам шляхоў зносін быў падпісаны загад аб арганізацыі Брэст-Літоўскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Усталяваны прыём навучэнцаў на 19401941 навучальны год па трох спецыяльнасцях: рух і грузавая праца; пуцявая гаспадарка; сігналізацыя, цэнтралізацыя, блакіроўка.

8 красавіка 2005 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі ператвораны ў Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі[2].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Каледж. Сайт БДКЧТ
  2. Этапы развіцця. Сайт БДКЧТ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]