Электратэхнічны факультэт БелДУТ
Электратэхнічны факультэт БелДУТ | |
---|---|
БелДУТ | |
Заснаваны | 1970 |
Электратэхнічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелIIЧТ) з 1968 года ажыццяўлялася падрыхтоўка інжынераў-электрыкаў на завочным і вячэрнім факультэтах на кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», якая была ўтворана ў 1966 годзе і ўваходзіла ў склад эксплуатацыйнага факультэта. У 1970 годзе ў адпаведнасці з загадам рэктара БелIIЧТа прафесара Пятра Аляксандравіча Сыцко быў створаны электратэхнічны факультэт (ЭТФ), у склад якога ўвайшлі кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», «Электратэхніка» і «Фізіка». У 1971 годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё першыя 42 інжынера-электрыка завочнага і вячэрняга факультэтаў, а ў 1973 годзе адбыўся першы выпуск на ЭТФ — 55 інжынераў-электрыкаў, падрыхтаваных па дзённай форме навучання[1].
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханікі і сувязь на чыгуначным транспарце» прадугледжаны наступныя спецыялізацыі:
- «Аўтаматыка і тэлемеханіка»;
- «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі»;
- «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы».
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры і адна выпрабавальная лабараторыя:
- Вышэйшая матэматыка
- Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь
- Электратэхніка
- Інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы і тэхналогіі
- Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў (лабараторыя)
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Васільевіч Бяссоненка (1970—1986)
- Міхаіл Сяргеевіч Касцёнак (1986—1993)
- Уладзімір Мікалаевіч Фамічоў (1993—1994)
- Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў (1994—1997)
- Васіль Савельевіч Смалянчук (1997—2001)
- Фёдар Яфімавіч Сатыроў (з 2001)