Факультэт кіравання працэсамі перавозак БелДУТ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт кіравання працэсамі перавозак БелДУТ
БелДУТ
Заснаваны 1954
Дэкан Мікалай Пятровіч Берлін

Факультэт кіравання працэсамі перавозак — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту‎.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у падрыхтоўцы спецыялістаў па кіраўніцтву эксплуатацыйнай працай на чыгуначным транспарце для Беларускай, прыбалтыйскіх і іншых чыгунак заходняга рэгіёну СССР. У сувязі з гэтым згодна з загадам № 252 / 4 ад 23 кастрычніка 1954 года Галоўнага ўпраўлення навучальнымі ўстановамі МШЗ СССР быў створаны эксплуатацыйны факультэт[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце» (спецыялізацыя «Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі»). Кваліфікацыя — інжынер-менеджар.
  • «Арганізацыя дарожнага руху» (спецыялізацыя «Бяспека дарожнага руху»). Кваліфікацыя — інжынер-інспектар.
  • «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» (спецыялізацыя : «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы»; «Кіраванне рухам»). Кваліфікацыя — інжынер.
  • «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце». Кваліфікацыя — інжынер.
  • «Транспартная лагістыка» (спецыялізацыя «Транспартная лагістыка (чыгуначны транспарт)»). Кваліфікацыя — інжынер-эканаміст.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

У склад факультэта ўваходзяць кафедры:

  • Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы;
  • Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай;
  • Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам.

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі