Будзішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будзішчанскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Будзішча
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 29 кастрычніка 1959

Бу́дзішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Будзішча.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Будзішчанскі (Будзішча-Палескі) сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Будзішча Палескае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Будзішча. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нісімкавіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.