Будынак Інстытута меліярацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Інстытута меліярацыі
53°56′07″ пн. ш. 27°34′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар П. Кракалёў, Л. Бледных
Дата пабудовы 1975 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Будынак Інстытута меліярацыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 153. Пабудаваны ў 1975 г. (архіт. П. Кракалёў, Л. Бледных). У будынку размяшчаецца Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут меліярацыі». Адно з першых у Беларусі спецыялізаваных збудаванняў дня навукова-даследчых устаноў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыя комплексу заснавана на кантрастным спалучэнні лаканічнага прамавугольнага 9-павярховага лабараторнага корпуса, пастаўленага тарцом да вуліцы, і размешчаных перпендыкулярна да яго аднапавярховых аб'ёмаў канферэнц-залы і сталовай.

Лабараторны корпус мае каркасна-панельную канструкцыю. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна. Па восі яго — лесвічна-ліфтавы блок, які вынесены за межы корпуса і злучаны з ім светлавымі пераходамі. Эліпсападобныя ў плане аб'ёмы канферэнц-залы і лесвічна-ліфтавага блока надаюць архітэктуры комплексу пластычную выразнасць. Яе ўзбагачаюць малыя архітэктурныя формы і добраўпарадкаваныя паўадкрытыя дворыкі па баках лабараторнага корпуса.

На процілеглым ад вуліцы тарцы лабараторнага корпуса зроблены асобны ўваход у сталовую і прасторнае зашклёнае прамавугольнае ў плане фае канферэнц-залы. Планіроўка ўсіх паверхаў калідорная. Выключэнне складаюць 1-ы і 4-ы паверхі, дзе знаходзяцца хол і малая зала. У афармленні інтэр'ераў шырока выкарыстаны дрэва (шалёўка сцен, мазаічная паркетная падлога), метал (пано ў сталовай, асвятляльныя прыборы ў канферэнц-зале) і іншыя матэрыялы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]