Будынак Белпобыттэхпраекта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Будынак Белбыттэхпраекта)
Будынак
Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта
53°54′21″ пн. ш. 27°32′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар П. Кракалёў, В. Алейнікава
Дата заснавання 1982
Будаўніцтва 19761982 гады
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта — дваццаціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 2. Вышынная дамінанта Юбілейнай плошчы.

Пабудаваны ў 19761982 гг. паводле практа архітэктураў П. Кракалёва і В. Алейнікавай у ансамблі з шасціпавярховым Домам мод-2 (вул. Мельнікайтэ № 4), з якім аб'яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом.

Дом мод-2 і будынак інстытута Белпобыттэхпраекта з боку Юбілейнай плошчы

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта пабудаваны на каркаснай аснове з выкарыстаннем керамзітабетонных панелей у выглядзе кесонаў, якія ўзбагачаюць пластыку фасадаў. На ўзроўні дзявятага паверху рытм аконных праёмаў перарваны стужкай балконаў. Памяшканні аб'яднаныя калідорам, у цэнтры якога ліфтавы вузел. На другім паверсе ўваход у круглую ў плане канферэнц-залу, вырашаную амфітэатрам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]