Будынак Брэсцкага гарвыканкама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак Брэсцкага гарвыканкама
52°05′35″ пн. ш. 23°40′53″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Аўтар праекта Р. Шылай, інж. Г. Кароль, І. Дунайка
Дата заснавання 1977
Дата пабудовы 1977 год

Будынак Брэсцкага гарвыканкама (Брэст)
Будынак Брэсцкага гарвыканкама
Будынак Брэсцкага гарвыканкама

Будынак Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 3. Узведзены ў 1977 г. (арх. Р. Шылай, інж. Г. Кароль, І. Дунайка) як будынак абкама КПБ.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ствараецца на кантрастным проціпастаўленні высокага 6-павярховага Г-падобнага ў плане корпуса і нізкага шасціграннага аб'ёму залы пасяджэнняў на 320 месцаў. Галоўны фасад з высокім абліцаваным цёмным паліраваным гранітам цокалем арыентаваны ў бок плошчы Леніна. Яго рытм ствараецца пілонамі з алюмініевымі рэбрамі на ўсю вышыню будынка, чаргаваннем аконных праёмаў. Асноўны корпус мае калідорную сістэму планіроўкі. Зала пасяджэнняў далучана да кароткага крыла, мае выхад ва ўнутраны дворык адпачынку. У дэкаратыўнай аздобе інтэр'ера выкарыстаны граніт, мармур, мастацкі паркет, дэкаратыўная тынкоўка. У парадным вестыбюлі першага паверха ўстаноўлены бюст У. І. Леніна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]