Плошча Леніна (Брэст)
Выгляд
плошча Леніна Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Леніна (руск.: площадь Ленина) — плошча ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Мае форму выцягнутага прамавугольніка, размешчана па вул. Леніна, на скрыжаванні з вуліцамі Пушкінскай і Энгельса ў іх пешаходнай частцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Усе будынкі, які фарміруюць плошчу, размешчаны па вуліцы Леніна. Забудова заходняга боку плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 7 — Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 9 — будынак банка (1926, арх. Станіслаў Філасевіч). Трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам, які складаецца з двух узаемна перпендыкулярных крылаў, злучаных аб'ёмам у выглядзе дамінуючай над усёй пабудовай ратонды са сферычным купалам. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 11 — будынак Брэсцкага аблвыканкама (1938). Пабудаваны з цэглы як ваяводскае ўпраўленне. Першапачаткова ўяўляў сабой чатырохпавярховы аб'ём прамавугольнай у плане формы з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 13 — Адміністрацыя Ленінскага раёна Брэста — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
- № 15 — Брэсцкая гарадская бальніца — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 18 - чатырохпавярховы будынак.
- № 20 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 24 (вул. Пушкінская, 4) — чатырохпавярховы будынак.
- № 32 (вул. Пушкінская, 1) — чатырохпавярховы будынак.
- № 34 — Кафедральны касцёл Святога Крыжа (1856). Уяўляе сабой прамавугольную базіліку з паўкруглай апсідай, якая завяршае цэнтральны неф. У 1948 годзе ён быў зачынены, у 1950—1957 гадах перабудаваны, і да 1990 года ў ім размяшчаўся Брэсцкі абласны краязнаўчы музей[1].. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000015
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік У. І. Леніну (1958; скульптар М. Ластачкін, архітэктар Г. Заборскі[1]) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000014
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Брэст)