Будынак мужчынскай гімназіі (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак мужчынскай гімназіі
Мужчынская гімназія. Магілёў 2.jpg
53°54′02″ пн. ш. 30°20′22″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1809 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

Будынак мужчынскай гімназіі (Магілёў)
Будынак мужчынскай гімназіі
Будынак мужчынскай гімназіі

Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Магілёве, помнік архітэктуры класіцызму. Узведзены ў 1809 г. на цэнтральнай вуліцы горада Ветранай (сучасная вул. Ленінская, 41). Цяпер у ім размешчаная сярэдняя школа № 3. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План 1-га паверха

Двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак, да прамавугольнага асноўнага аб’ёму з боку дваровага фасада прылягае кароткае крыло. Галоўны фасад вылучаны трыма несапраўднымі рызалітамі (цэнтральны з уваходам і два бакавыя), пакрыты рустам. Паверхі аддзеленыя карнізным паяском. Сцены рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, завершаны тонкапрафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена калідорная сістэма: вакол цэнтральнага калідора з 2 бакоў размешчаны класныя памяшканні. У XIX ст. будынак быў пашкоджаны пажарам, неаднаразова перабудоўваўся.

Мемарыяльная дошка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]