Будынак Руска-Азіяцкага банка (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
даходны дом
Будынак Руска-Азіяцкага банка
Савецкая 9.jpg
52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Аўтар праекта Оскар Мунц
Будаўніцтва 19101912 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073 шыфр 313Г000073

Будынак Руска-Азіяцкага банка (Гомель)
Будынак Руска-Азіяцкага банка
Будынак Руска-Азіяцкага банка

Будынак Руска-Азіяцкага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Руска-Азіяцкага банка ў пач. XX ст. і ў наш час

Пабудаваны ў 19101912 гг. рускім архітэктарам Оскарам Мунцам на рагу вуліц Румянцаўскай і Барона Нолькена (сучасныя вул. Савецкая і Ланге, 9/14)

На падставе Дэкрэту УЦВК ад 14 снежня 1917 г. Руска-Азіяцкі банк быў нацыяналізаваны. Пасля нацыяналізацыі ў банку ў розныя гады дзейнічалі розныя банкаўскія ўстановы. Захаванне функцыі спрыяла захаванню нязменнасці архітэктурнага аблічча. Цяпер у гэтым будынку размяшчаецца Галоўнае кіраўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Былое адззяленне Руска-Азіяцкага банка ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам[1], якія з'яўляюцца як бы своеасаблівай візітнай карткай банка[2]. Фасады падзелены карнізным поясам на два ярусы, ніжні апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды[1], пад карнізам быў надпіс «Руска-Азіяцкі банк». На вежы, абапал ад круглага акна алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Меркурыя і жаночай фігуры[2] ў антычным адзенні. Унутранная планіроўка першага паверха анфіладная, другога — калідорная[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 2,0 2,1 К 65-летию со дня смерти архитектора О.Р. Мунца

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]