Перайсці да зместу

Будынак былой земляробчай школы (Лужасна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак былой земляробчай школы
55°15′14,68″ пн. ш. 30°08′25,74″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лужасна
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы другая палова ХІХ стагоддзя
Будынкі
адміністрацыйны будынак • школа
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000289шыфр 212Г000289
Map

Будынак былой земляробчай школы — будынак у в. Лужасна Віцебскага раёна. Узведзены ў другой палове XX ст. Помнік архітэктуры мадэрну. У будынкі размешчаны Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава.

Будынак былой земляробчай школы

Пабудаваны ў другой палове XX ст. у стылі мадэрн. Рэканструяваны ў 19051909 гг. 15 лістапада 1909 г. у будынку адкрытая земляробчая школа, пасля Другой сусветнай вайны знаходзілася сярэдняя школа, з 1954 г. — сельскагаспадарчы тэхнікум.

Флігель

Мураваны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая кутняя частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынку. Фасады вырашаныя ў двух колерах. Вокны на другом паверсе з лучковым завяршэннем, на першым — прамавугольныя. Планіроўка калідорная. На кожным паверсе па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.