Перайсці да зместу

Будынак паліклінікі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак паліклінікі
53°53′55″ пн. ш. 27°32′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Герасім Васілевіч Якушка
Будаўніцтва 19281931 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000145шыфр 712Г000145
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак паліклінікі — будынак паліклінікі ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 26.

Будынак (справа) у забудове раёна, 1941-42
Новая паліклініка ў 1931 годзе

Пабудаваны ў 1928—1931 гадах па праекце архітэктара Герасіма Якушкі[1][2]. Адзін з першых у Беларусі спецыялізаваных будынкаў лячэбных устаноў. Першапачаткова паліклініка, пасля кардыялагічны дыспансер, цяпер ў будынку размешчана Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.

Будынак Г-падобны ў плане, з роўнымі па даўжыні крыламі, на тарцах якіх размешчаны амаль квадратныя ў плане 2—3-павярховыя аб’ёмы са схільнымі дахамі. Аб’ёмы злучаны двухпавярховай вуглавой часткай, якая на галоўным фасадзе вырашана паўкругам. Крывалінейны абрыс надае кампазіцыі будынка пластычнасць і выразнасць. Фасады тарцовых аб’ёмаў пазбаўлены дэкору, у вуглавой частцы прасценкі вылучаны рустам. Найбольш складаную канфігурацыю плана і кампаноўку памяшканняў мае аб’ём паўночна-ўсходняга тарца. У ім 2 уваходы, галоўны злучаны непасрэдна з лесвічнай клеткай, якая выступае на фасадзе.

Зноскі

  1. Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Дом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)