Герасім Васілевіч Якушка
Герасім Васілевіч Якушка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1942 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Васіль Якушка[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Менск і іншыя гарады Беларусі |
Архітэктурны стыль | постканструктывізм |
Горадабудаўнічыя праекты | гл. у тэксце |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гера́сім Васі́левіч Яку́шка (3 сакавіка 1900, в. Паддуб’е, цяпер Магілёўскі раён, Беларусь — 6 студзеня 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск. Пачынаў 20-гадовую кар’еру інжынерам Мінбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Мінбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР (1935). Галоўны архітэктар Мінска (1936—1941).
У 1936 годзе сваімі рукамі пабудаваў дом на вуліцы Бібліятэчнай, паблізу цяперашняга Дома прэсы, побач сядзіб мастакоў Бембеля і Гусева[1].
Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Брат Герасіма Якушкі — Піліп, таксама вучыўся на архітэктара, быў будаўніком, яго дачка — пляменніца Герасіма — Вольга Якушка, вядомы навуковец-географ.
Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі, Нона (нар. 1937) — архітэктар, Ала (нар. 1940, у шлюбе Тацьянок) — будаўнік[1][2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Менску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, паставіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.
Вядомыя будынкі
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак сярэдняй школы № 4 горада Мінска (вул. Чырвонаармейская, 11)[2]
- Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі (пр-т Незалежнасці, 27)[2][3]
- 6-павярховы жылы дом (так званы Дом гарвыканкама, пр-т Незалежнасці, 43)[2]
- Будынак АТС (1930-я, вул. К. Маркса) — не захаваўся[2]
- Крыты рынак (1933—1934) — не захаваўся[4]
- Былая цэнтральная рабочая паліклініка, цяпер будынак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (вул. Мяснікова, 26)[2][5]
- Кінатэатр «Пралетарый» (1934, вул. Савецкая) — не захаваўся[2]
- Будынак школы ў Масюкоўшчыне (1930-я), у стылі канструктывізму — не захаваўся, знесены ў 2009 годзе
- Будынак Палітэхнікума (пр-т Незалежнасці, 85)[2][6]
- Жылы дом АН БССР (разам са Станіславам Гайдукевічам)[2]
У іншых гарадах
[правіць | правіць зыходнік]- сярэдняя школа (1930, Барысаў)[4]
- 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)[2]
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]Праекты (1931—1940): будынак пастаяннай Усебеларускай выстаўкі (у сааўтарстве з В. Струевым), гатэль на 300 месцаў, інтэрнат для студэнтаў БДУ і медінстытута (з Г. Лаўровым), фінансава-эканамічны тэхнікум, 2-камплектная школа на 80 вучняў для в. Масюкоўшчына, Мінскі цырк, рэканструкцыя клуба імя К. Маркса, лецішча Мінгарвыканкама і гаркама УКП(б)Б, Белаграпрамбанк па вул. Пушкінская, драмтэатр для Магілёва і іншыя.
Значэнне творчасці
[правіць | правіць зыходнік]На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся»[2].
Зноскі
- ↑ а б Якушко, который построил дом
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ Административное здание (гостиница Белорусского военного округа) Архівавана 4 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б Жутяев Ю. Советский рынок № 1 Архівавана 27 чэрвеня 2016. // Архитектура и строительство № 3, 2014.
- ↑ Дом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Гісторыя мінскага Паліттэхнікума (руск.)(недаступная спасылка). mgpk.bntu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якушка Герасім Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Жутяев Ю. Советский рынок № 1 Архівавана 27 чэрвеня 2016. // Архитектура и строительство № 3, 2014.
- Карпечанка М. Архітэктар Герасім Якушка : застылай музыкі маэстра : [Беларускі архітэктар] // Зара над Друццю. — 2015. — 7 лютага. — С. 4.
- Чернатов В.. Архитектура школьных зданий (руск.) № 1—2. — С. 58—61. Архитектура и строительство. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2015. Праверана 10 студзеня 2016.
- Юрий Жутяев. Гараж Автодорожного техникума (руск.). ais.by (19 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4-2-2020. Праверана 4-2-2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герасім Васілевіч Якушка
- Аляксандр Старадуб. Якушко, который построил дом (руск.). news.21.by. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Галоўныя архітэктары Мінска