Будынак пошты (Ліда)
Славутасць | |
Будынак пошты | |
---|---|
| |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | функцыяналізм |
Будынак пошты — помнік архітэктуры ў стылі функцыяналізму ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, па адрасе вуліца Міцкевіча, 8. Збудаваны ў 1930-я гады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак быў спраектаваны ў 1936 годзе архітэктарам Вандай Баэрнер-Пшэўлоцкай (хоць існуе папулярнае меркаванне, быццам будынак пошты ў Лідзе, як і ў польскім Быдгашчы, узведзены па праекце англійскіх архітэктараў). Лідская пошта мела пачаць працу ў новым памяшканні да верасня 1938. Але ўрачыстае адкрыццё будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 года (верагодна, толькі да гэтага часу быў цалкам закончаны мантаж абсталявання)[1].
Зараз у будынку знаходзіцца Лідскі вузел паштовай сувязі і офіс «Белтэлекама».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]З пункту гледжання архітэктуры гмах пошты складаецца з кубічных аб'ёмаў з элементамі, тыповымі для стылю Ле Карбюзье: першы паверх знаходзіцца трошкі ў глыбіні, што падкрэслена больш цёмным колерам, і на першым плане бачныя канструкцыйныя слупы. У галоўным аб'ёме будынка знаходзіліся паштова-касавая зала і бакавая тэлеграфна-тэлефонная зала з агульным вестыбюлем. Вакол паштова-касавай залы размяшчаліся памяшканні розных паштовых службаў. Для работнікаў пошты меліся асобныя выхады з боку і тылу будынка. На другім-чацвёртым паверхах знаходзіліся розныя офісныя памяшканні, а таксама тэлефонная і тэлеграфная станцыі, у бакавым крыле пошты — кватэры.
Зноскі
- ↑ Леанід Лаўрэш. Ліда ў 1936—1939 гг. у люстэрку прэсы // Лідскі летапісец. — 2014. — № 2 (66). — С. 33—36.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — С. 385. — 684 с.: іл. — 1000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Лаўрэш Л. Будынак Лідскай пошты — шэдэўр стылю функцыяналізму // Лідская газета. № 69 (12828). 6 верасня 2017.
- Лаўрэш Леанід. Стыль функцыяналізму ў Лідзе да 1939 г. // НАША СЛОВА № 19 (1170) 7 траўня 2014 г.; № 20 (1171) 14 траўня 2014 г.; № 21 (1172) 21 траўня 2014 г. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак пошты (Ліда) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак Лідскай пошты — шэдэўр стылю функцыяналізму — lidanews.by
- Будынак пошты (Ліда) на сайце «Архіварта»