Лідскі летапісец
Выгляд
| «Лідскі летапісец» | |
|---|---|
| Тып | часопіс |
| Заснавальнік | Валерый Васільевіч Сліўкін |
| Краіна | |
| Рэдактар | Станіслаў Вацлававіч Суднік |
| Заснавана | 1997 |
| Спыненне публікацый | кастрычнік 2021 |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | |
«Лідскі летапісец» — краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс.
Выходзіць з 1997 года ў Лідзе на беларускай мове. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Ліды і краю. Заснавальнік — Валерый Васільевіч Сліўкін, рэдактар Станіслаў Вацлававіч Суднік.
У 2006 годзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанні рэдакцыі і заснавальніку часопіса[1][2].
Да 2020 года выйшла 90 нумароў. У кастрычніку 2021 года паводле ліста Валерыя Сліўкіна Міністэрства інфармацыі анулявала Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдання, часопіс працягвае выхад[3].
Зноскі
- ↑ Двайное папярэджаньне часопісу «Лідзкі летапісец». Наша Ніва (7 чэрвеня 2006). Праверана 3 ліпеня 2020.
- ↑ Папярэджаны "Лідскі летапісец". Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў (6 чэрвеня 2006). Праверана 3 ліпеня 2020.
- ↑ Лідскі Летапісец № 3-4 (95-96)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на pawet.net
- «Лідскі Летапісец». Kamunikat.org. Праверана 3 ліпеня 2020.