Перайсці да зместу

Булгур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Булгур
араб. بُرْغُل
масры برغل
арм.: բլղուր
грэч. πλιγούρι
перс.: بلغور
турэцк.: bulgur
грэч. πουρκούρι
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сухі булгур мае залацістае адценне

Булгур (варыянты назвы bulgur, boulghoul, boulgour, bulghur, burghul, bulghul) — від крупаў, які вырабляюць найчасцей з цвёрдых сартоў пшаніцы.

У працэсе вырабу зерне пшаніцы тэрмічна-водна апрацоўваюць, потым сушаць (традыцыйна на сонцы) і звычайна ачышчаюць ад вотруб’я. Пасля гэтага зерне дробяць да патрэбнага памеру.

Булгур распаўсюджаны ў міжземнаморскай кухні, у кухні Турцыі, краін Блізкага Усходу і Індыі. Ужываецца для гатавання плову, супоў, салатаў, як гарнір, а таксама для фаршыравання. Высокая энергетычная каштоўнасць булгура робіць яго паўнавартаснай альтэрнатывай рысу і кус-кусу.