Бурая гніль каранёў
Выгляд
Бурая гніль каранёў[1] — грыбковае захворванне буракоў і морквы, выкліканае грыбам Rhizoctonia solani.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Трапляецца на ўчастках з высокім узроўнем грунтавых водаў, лішкава ўвільготненых, і на глебах, схільных да забалочвання. Карані загніваюць з хваставой часткі. Пашкоджаныя тканкі бурэюць, трэскаюцца і пакрываюцца бурай грыбніцай. Лісце завядае. Псеўдасклероцыі і міцэлій грыба могуць захоўвацца некалькі гадоў[1].
Зноскі
- ↑ а б Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.