Адам Сямёнавіч Шуканаў
Адам Сямёнавіч Шуканаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 2018 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мікрабіялогія, фітапаталогія, раслінаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | М. А. Дарожкін |
Узнагароды |
Адам Сямёнавіч Шука́наў[1] (20 чэрвеня 1929 — 21 кастрычніка 2018[2]) — савецкі і беларускі мікрабіёлаг, вучоны ў галіне мікалогіі, фітапаталогіі і раслінаводства[3], кандыдат біялагічных навук (1967), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Чэмернае Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР (зараз у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру пры кафедры сістэматыкі раслін. Яго навуковым кіраўніком быў М. А. Дарожкін[4]. Выкладчыцкую дзейнасць А. С. Шуканаў пачаў у час вучобы ў аспірантуры — праводзіў палявыя практыкі і лабараторныя заняткі[4]. З 1965 г. на пасадах асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта кафедры. У 1971—1996 гг. загадчык кафедрай сістэматыкі раслін (кафедра батанікі) і адначасова ў 1980—1996 гг. — дэкан біялагічнага факультэта.
У 2007 годзе А. С. Шуканаў выйшаў на пенсію[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]А. С. Шуканаву належаць навуковы працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых раслін, біяэкалогіі і відавой разнастайнасці грыбоў, асаблівасцях узаемадзеяння патагенных грыбоў і расліны-гаспадара на фізіёлага-біялагічным узроўні і інш. Аўтар больш за 250 апублікаваных прац, у т. л. артыкулаў, навуковых аглядаў, даведнікаў, больш за 30 навукова-метадычных і распрацовак, сааўтар 3-х вучэбных дапаможнікаў[4]. Сярод апублікаванага:
- Инфекционные болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1973. — 47 с.;
- Вредители и болезни сахарной свеклы и меры борьбы с ними. — Мн.: Ураджай, 1980. — 54 с. (у сааўтарстве);
- Малый практикум по низшим растениям. — Мн.: Университетское, 1994. — 288 с. (у сааўтарстве).
У розныя гады А. С. Шуканаў быў членам рэдакцыйных саветаў часопіса «Вестник БГУ» (серыя 2) і зборніка «Ботаника», членам спецыялізаваных навуковых саветаў па абароне дысертацый Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага НДІ бульбаводства і агародніцтва, рэдакцыйнай калегіі «Чырвонай кнігі Беларускай ССР» (1981), «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь» (1993)[4]. Доўгі час з’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства і намеснікам старшыні секцыі мікалогіі[4].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Ветэран працы»;
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1971):
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі БССР (1987):
- Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982);
- Нагрудны знак «Выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь» (1999)[4].
- Прэмія прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 1996 г.за працу "Функцыянальная роля эндагенных стэроідных гліказідаў у фітапатасістэмах «культурныя расліны — фітапатагенныя грыбы» (разам з А. П. Валынцом, А. Л. Пшанічным)[5].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Умер Адам Семёнович Шуканов(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- ↑ Шуканов Адам Семёнович (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ а б в г д е ё Шуканов Адам Семёнович Архівавана 5 лістапада 2019. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- ↑ Лаўрэаты 1996 года прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы // Сайт НАН Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шука́наў Адам Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 482. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шуканаў Адам Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Шуканов Адам Семёнович Архівавана 5 лістапада 2019. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
- Кандыдаты біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мікрабіёлагі СССР
- Мікрабіёлагі Беларусі
- Міколагі СССР
- Дэканы біялагічнага факультэта БДУ
- Міколагі Беларусі